Вы тут

«Мой заснежаны рай...»: Новае выданне паэзii Уладзiмiра Караткевiча


Да 90-гадовага юбiлею класiка беларускай лiтаратуры ў серыi «100 вершаў» выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» выпусцiла зборнiк «Беларуская песня».


«О мой цудоўны край, / Мой заснежаны рай... / Цiхi званочкаў смех. / Снег у лесе начным, / Смех у садзе пустым, / Коней спакойны бег...» Што нi радок — адусюль вынiкае маляўнiчы партрэт нашай Айчыны, нашы беларускiя краявiды, нашы фарбы жыцця i прыроды. «Беларуская песня», укладзеная цудоўным знаўцам паэзii Вiктарам Шнiпам, адкрываецца вершам «Матчына душа». Твор напiсаны ў 1955 годзе. Так — «Матчына душа» — называецца i першы паэтычны зборнiк Уладзiмiра Караткевiча, выдадзены ў 1958 годзе. Лiтаратурная крытыка неадназначна ацанiла тую знакавую кнiгу. Недахопам лiчылася i тое, што Караткевiч, пiшучы на сур'ёзныя тэмы, захапляецца жартамi. Час вынес свае вердыкты. Сёння, пэўна, мяркуючы па чытацкай зацiкаўленасцi (за мiнулыя дзесяць гадоў выдадзена каля 50 (!) кнiг класiка), няма ў беларускай лiтаратуры болей сур'ёзнай з'явы, як здзейсненае Караткевiчам у прозе, драматургii, публiцыстыцы i паэзii. А другi верш родам з 1955 года (ён i ў «Беларускай песнi» iдзе следам за вершам «Матчына душа») «Заяц варыць пiва» даўно стаў ледзьве не хрэстаматыйным творам.

«Орша», «Паўлюк Багрым», «Балада пра паўстанца Ваўкалаку», «Машэка», «Чорная балада Гаркушы» — з вершамi, адпаведна, з падзеямi i героямi, якiх яны ахапiлi, з думкамi, паэтычнымi вобразамi i сiмваламi Уладзiмiра Караткевiча можна смела выпраўляцца ў падарожжа па Беларусi сённяшняй i ўчарашняй, па гiсторыi i сучаснасцi.

Нагадаем, што ў серыi «100 вершаў» ужо пабачылi свет зборнiкi Нiла Гiлевiча, Генадзя Бураўкiна, Яўгенii Янiшчыц, Мiхася Стральцова... З такой кнiжнiцы выбудоўваецца адмысловая бiблiятэка, якая сведчыць пра сталасць, пра вышынi беларускай паэзii.

Мiкола Берлеж

Прэв'ю: iphones.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.