Вы тут

Падрыхтаваны фiлакартычны альбом «Шматнацыянальная Беларусь. Дакрануцца душой, адчуць сэрцам»


«Альфа-кнiга» падрыхтавала адметны, шматабсяжны па сваiм характары фiлакартычны альбом Уладзiмiра Лiхадзедава «Шматнацыянальная Беларусь. Дакрануцца душой, адчуць сэрцам».


Пад адной вокладкай прадстаўлены рэпрадукцыi старых паштовак з калекцыi вядомага ў Беларусi i за яе межамi збiральнiка гiстарычных памятак. Тэматычныя абсягi вызначаюць змест кнiгi, яе раздзелы: «Беларусы»; «Рускiя»; «Яўрэi»; «Палякi»; «Татары»; «Лiтоўцы»; «Латышы»; «Украiнцы»; «Немцы»; «Туркi»; «Цыганы»; «Кiтайцы, карэйцы»; «Беларусь шматканфесiйная»; «Мiншчына»; «Брэстчына»; «Вiцебшчына»; «Гомельшчына»; «Гродзеншчына»; «Магiлёўшчына».

На старонках кнiгi як жывыя паказаны нашы прашчуры, народжаныя ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Iлюстрацыйны матэрыял характарызуе заняткi, адлюстроўвае побыт. Дзякуючы старым паштоўкам мы можам ажыццявiць вiртуальныя падарожжы ў найболей каларытныя, цiкавыя паселiшчы Беларусi, дзе жыхары вызначалiся пэўнымi рамёствамi, майстэрствам у тым цi iншым кiрунку. Як, напрыклад, у Гарадной — вёсцы Столiнскага раёна: на паштоўцы 1930-х гадоў — жанчына з ганчарнымi вырабамi. Паверце, ваш позiрк падоўгу затрымаецца ў любаваннi здымкамi кiрмашоў, дажынак, сялян Беларусi розных нацыянальнасцяў за работай: на лузе, у полi... Вы будзеце шукаць адрозненнi на здымках з блiзкiх паселiшчаў, далёкiх адзiн ад аднаго рэгiёнаў.

Уладзiмiр Лiхадзедаў змог так пераканаўча выбудаваць змест, арганiзаваць падбор старых паштовак i фотаздымкаў з даўнiны, што старонкi альбома ўяўляюцца красамоўнай энцыклапедыяй беларускага шматнацыянальнага, шматканфесiйнага жыцця ў 1900—1930-я гады. «Сяляне Брэст-Лiтоўскага павета» i «Беларусы з-пад Кобрына», «Дзецi з Полацка», «Полацкая прыгажуня», «Селянiн з-пад Слуцка. Пачатак XX стагоддзя» — гэта ўнiкальны расповед пра нашу Айчыну, народ Беларусi.

Праваслаўныя цэрквы, сiнагогi, касцёлы, мячэцi — вы можаце зазiрнуць у Вiшнева, Валожын, Клецк, у Нарач (колiшнi Кабыльнiк), Ракаў, баранавiцкiя Сталовiчы... У прадмове да альбома старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта Уладзiмiр Васiлевiч Краўцоў зазначае: «Выдадзены да маючага адбыцца ў 2020 годзе XIII Рэспублiканскага фестывалю нацыянальных культур фотаальбом увабраў у сябе гэтыя вечныя каштоўнасцi. Яны знайшлi сваё адлюстраванне ў фотаздымках, дакументах i матэрыялах, многiя з якiх з'яўляюцца рарытэтнымi, ахоплiваюць значна большы гiстарычны перыяд i выступаюць у ролi папярэднiка. Дзякуючы iм мы маем магчымасць здзейснiць падарожжа з даёкага мiнулага ў сучаснасць з верай у светлую будучыню, нягледзячы нi на якiя выклiкi часу. Нездарма выраз «У адзiнстве — сiла» лiчыцца агульнапрызнанай формулай iснавання шматнацыянальных дзяржаў, дэвiзам поспеху.

Дзякуючы ўнiкальнай калекцыi Уладзiмiра Лiхадзедава, таленту i майстэрству стваральнiкаў альбома з'яўляецца магчымасць усвядомiць значнасць высокай сацыяльнай i духоўнай мiсii культуры, адчуць непаўторную атмасферу свята, задумацца аб непасрэдным асабiстым удзеле ў чарговай маляўнiчай падзеi.

Разгарнуўшы альбом, адкрыйце для сябе Беларусь. Адкрыйце для сябе Фестываль!»

Фiлакартычны альбом лаўрэата прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне», збiральнiка, чыя руплiвасць адзначана ганаровым знакам «За вялiкi ўклад у калекцыйную справу Расii», лаўрэата прэмii Беларускага саюза журналiстаў «Залатое пяро», члена Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Уладзiмiра Лiхадзедава «Шматнацыянальная Беларусь...» — выдатны падручнiк сяброўства, дружбы прадстаўнiкоў розных нацыянальнасцяў, якiя жывуць у нашай краiне. Кнiга павiнна прадстаўляць Беларусь i за яе межамi — на кнiжных выстаўках-кiрмашах, у экспазiцыях вядучых нацыянальных музеяў свету, далёкiх i блiзкiх дзяржаў. Такi фiлакартычны расповед пра народ Беларусi здольны быць адметнай вiзiтоўкай, адметнай прэзентацыяй нашай дзяржавы. Здольны быць пасярэднiкам народнай, культурнай, гiстарычнай дыпламатыi.

Варта нагадаць, што збор ужо выдадзеных фiлакартычных альбомаў Уладзiмiра Лiхадзедава ў межах праекта «У пошуках страчанага» сягае да 30 (!) выданняў: «У пошуках страчанага», «Знiчкi Айчыны», «Святы роўнаапостальны князь Уладзiмiр», «Слонiм. Падарожжа ў часе», «Мiсiя мiласэрнасцi»... Лiхадзедаў са сваiмi асветнiцкiмi выданнямi вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь. Несумненна, здзейсненае калекцыянерам, краязнаўцам, пiсьменнiкам заслугоўвае самых высокiх адзнак дзяржавы i грамадскасцi.

Кастусь Ладуцька

Загаловак у газеце: «Дакрануўшыся душой, адчуўшы сэрцам»

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.