Вы тут

У Беларусі — 31 508 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 10 620 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 19 мая ў Беларусі зарэгістравана 31 508 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 375 076 тэстаў на каранавірус.

10 620 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памёр 175 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Больш за 100 пацыентаў з COVID-19 атрымалі донарскую плазму. Пра гэта 17 мая паведаміў дырэктар РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Фёдар Карпенка. У прыкладна паловы з іх назіраецца станоўчая дынаміка пасля ўкаранення такога метаду лячэння.

"Пры гэтым тактыка лячэння памянялася ад таго, што мы першапачаткова планавалі і таго, што бачылі ў міжнародных публікацыях. Зараз мы гаворым пра якасць плазмы. Гэта значыць, мы бачым тытры антыцелаў і адбіраем найбольш моцную плазму", - паведаміў Фёдар Карпенка.

Ён дадаў, што сёння сфарміравана па цэнтры база ўсіх тых рэцыпіентаў, пацыентаў, каму была выкарыстаная плазма. "Зараз з тых, хто ўжо былі, значна станоўчая дынаміка, тыя, хто ачунялі, - гэта каля 50 пацыентаў", - адзначыў дырэктар РНПЦ.

14 мая ў эфіры тэлеканала СТБ намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан паведаміла, што Беларусь выйшла на так званае плато.

«Вы ведаеце, што ў апошні час мы выходзім на так званае плато, калі мы выяўляем у сярэднім дзесьці каля 8,7–9,7 % ад колькасці праведзеных тэстаў. І калі ўзяць нашу дыяграму, то на гэта плато мы ўзлезлі і знаходзімся», - праінфармавала намеснік міністра.

Прэв'ю: 24tv.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Ад таго, наколькі беражліва людзі ставяцца да прыроды, залежыць якасць іх жыцця, здароўе і нават дабрабыт. 

Грамадства

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

У зоне павышанай небяспекі. Як працуе выбуховатэхнічны цэнтр унутраных войскаў МУС

Пра асаблівасці работы мы пагутарылі з намеснікам начальніка ўстановы Максімам Кулем.

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн.