Вы тут

Як прад'явiць прэтэнзiю службам ЖКГ?


Ужо амаль усе ведаюць, што калi iснуюць пэўныя праблемы ў аказаннi жыллёва-камунальных паслуг, то заўсёды можна звярнуцца ў службу «115». Але ж далёка не кожны разумее, як павiнны дзейнiчаць камунальнiкi, калi да iх паступіла заяўка цi прэтэнзiя ад спажыўца. Расказваем, што рабiць, калi вам няякасна аказалi паслугу.


Абавязковая рэгiстрацыя

Фота: bizlida.by

Перш за ўсё трэба адзначыць, што ў Беларусi жыллёва-камунальныя паслугi падзяляюцца на асноўныя i дадатковыя. I калi ад дадатковых чалавек можа адмовiцца, то з асноўным блокам паслуг гэта немагчыма (акрамя такой паслугi, як санiтарнае ўтрыманне дадатковых памяшканняў жылога дома). Да такiх паслуг адносяць тэхнiчнае абслугоўванне жылога дома, бягучы i капiтальны рамонт, халоднае i гарачае водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналiзацыю), санiтарнае ўтрыманне дадатковых памяшканняў жылога дома, газазабеспячэнне, электразабеспячэнне, цеплазабеспячэнне, тэхнiчнае абслугоўванне лiфта i абыходжанне з цвёрдымi камунальнымi адходамi. Сярод дадатковых паслуг — устаноўка i абслугоўванне дамафона, работа вахцёраў, арэнда i замена падлогавых гразеахоўных дывановых пакрыццяў, вiдэаназiранне, уладкаванне прыдамавой тэрыторыi элементамi азелянення, iх добраўпарадкаванне i далейшае ўтрыманне.

— Калi ж хоць адну з дадатковых паслуг камунальнiкi не будуць аказваць цi будуць рабiць гэта з пэўнымi недахопамi, то спажывец заўсёды можа выказаць сваю прэтэнзiю, — адзначае першы намеснiк генеральнага дырэктара ЖКГ Мiнскай вобласцi Павел ШЭЙПАК. — Зрабiць гэта можна вусна праз службу «115» цi звярнуцца ў арганiзацыю ЖКГ (вусна, праз пiсьмовы цi электронны зварот, асабiсты прыём. — «Зв.»). Пры гэтым вашу прэтэнзiю павiнны адразу ж зарэгiстраваць, а спецыялiст мусiць паведамiць рэгiстрацыйны нумар i назваць свае пасаду i прозвiшча.

Лiквiдацыя недахопаў

Калi вы ўжо адправiлi прэтэнзiю любым зручным для вас спосабам, то на працягу дня да вас павiнен прыйсцi спецыялiст, каб устанавiць факт i прычыну няякаснага аказання жыллёва-камунальнай паслугi. Больш за тое, ён павiнен скласцi прэтэнзiйны акт у двух экзэмплярах (адзiн з iх застанецца ў вас). Там павiнны быць адзначаны дата, вiд паслугi (як яе аказвалi i ў якiм аб'ёме), метады правядзення абследавання i вынiкi камiсii.

— Калi ж вы будзеце з чымсьцi не згодны, то падпiсаць прэтэнзiйны акт вы заўсёды можаце са сваiмi заўвагамi, — кажа Павел Мiкалаевiч.

Калi паслугу сапраўды аказалi няякасна, то спецыялiсты павiнны лiквiдаваць недахопы як мага хутчэй. Аднак кожны выпадак залежыць ад тэхналагiчных магчымасцяў — выправiць недахопы могуць на працягу аднаго цi некалькiх дзён альбо ў тэрмiн, прапiсаны ў дагаворы (аднак не пазней чым праз месяц пасля прад'яўлення прэтэнзii).

Напрыклад, калi ў вас цячэ дах, пашкоджаны лiфт цi дамафон, то рамонт павiнны зрабiць на працягу сутак. Калi ў доме сапсавалi дзверы цi шкло ў вокнах, то летам гэтую праблему мусяць вырашыць за трое сутак, зiмой — за суткi. А знадворны вадасцёк павiнны адрамантаваць за пяць сутак. Экстранна вырашаць праблему работнiкi абавязаны толькi ў аварыйных выпадках — напрыклад, калi была парушана цэласнасць знадворнай атынкоўкi, ёсць няспраўнасцi аварыйнага характару ў сiстэмах ацяплення, водазабеспячэння, каналiзацыi, ёсць праблема з вентыляцыяй альбо здарылася нешта падобнае. Дарэчы, у такiх выпадках аварыйная брыгада павiнна прыехаць да вас на працягу 30 хвiлiн.

Незалежная праверка

Можа здарыцца i такое, што спецыялiсты не ўстанавiлi факт няякаснага аказання паслугi. У такiм выпадку вам павiнны даць ужо пiсьмовы матываваны адказ на працягу пяцi каляндарных дзён. Калi ж вы будзеце з гэтым не згодны, то заканадаўства дазваляе вам за свой кошт арганiзаваць правядзенне незалежнай экспертызы якасцi паслугi i абскардзiць адмову ў судзе.

— У гэтым выпадку можна звярнуцца ў любую спецыялiзаваную арганiзацыю, i праверку правядзе камiсiя, якая павiнна будзе ўзгаднiць з вамi дату i час правядзення экспертызы, i час доступу ў жылое памяшканне, — тлумачыць Павел Шэйпак. — Члены камiсii павiнны будуць правесцi неабходныя даследаваннi i скласцi акт незалежнай праверкi. Калi будзе пацверджаны факт аказання паслугi з недахопамi (цi паслугу нават нiхто не аказваў), то арганiзацыя ЖКГ будзе не толькi абавязана лiквiдаваць недахопы, але i павiнна вярнуць вам грошы за правядзенне незалежнай экспертызы. Аднак калi недахопаў камiсiя не знойдзе, то грошы нiхто не верне.

Пераразлiк аплаты

Калi вам няякасна аказалi пэўную паслугу цi зусiм не аказалi, то арганiзацыя ЖКГ павiнна будзе зрабiць пераразлiк аплаты. Для гэтага спажыўцу трэба будзе звярнуцца да камунальнiкаў з заявай i прыкласцi да яе прэтэнзiйны акт, акт незалежнай праверкi цi судовай пастановы.

Напрыклад, пераразлiк могуць зрабiць, калi тэмпература паветра ў жылым памяшканнi нiжэйшая за 18 °С на працягу сутак цi пiтная вада не адпавядае якасцi, якая ўстаноўлена санiтарна-гiгiенiчнымi нормамi. Калi ж гаворка будзе iсцi пра такiя паслугi, як тэхнiчнае абслугоўванне цi санiтарнае ўтрыманне дадатковых памяшканняў жылога дома, то пераразлiк зробяць не толькi вам, але i вашым суседзям, якiя таксама не атрымалi паслугу належнай якасцi (у пад'ездзе, на паверсе i г. д.).

Валерыя КIСЛАЯ

Загаловак у газеце: Права на якасць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.