Вы тут

Па амнiстыi ў сувязi з 75-годдзем Перамогi будуць вызвалены амаль 5,4 тысячы чалавек


Асобным катэгорыям асуджаных, якiя не падлягаюць поўнаму вызваленню ад крымiнальнай адказнасцi, прадугледжваецца скарачэнне тэрмiну пакарання ў выглядзе пазбаўлення або абмежавання волi на адзін год. Iх колькасць складзе каля 6,4 тысячы чалавек. Адпаведны закон, прыняты парламентам, падпiсаны Прэзiдэнтам Беларусi.


У дакуменце вызначаны катэгорыi грамадзян, якiя падлягаюць вызваленню ад пакарання. Гэта непаўналетнiя, цяжарныя жанчыны, жанчыны i адзiнокiя мужчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, пенсiянеры, iнвалiды першай i другой груп, ветэраны баявых дзеянняў, асобы, якiя атрымалi раненнi ў перыяд праходжання службы, пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС i некаторыя iншыя катэгорыi асуджаных i абвiнавачаных. Паводле даных Мiнiстэрства ўнутраных спраў, колькасць такiх грамадзян складзе каля 5,4 тысячы чалавек.

Катэгорыя тых, хто не падлягае поўнаму вызваленню ад крымiнальнай адказнасцi, сёлета ў сувязi са значнай датай пашырана. Скарачэнне тэрмiну пакарання ў выглядзе пазбаўлення або абмежавання волi на адзін год будзе датычыцца грамадзян, асуджаных за карупцыйныя злачынствы, а таксама за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў (за выключэннем паўналетнiх, асуджаных за нарказлачынствы, учыненыя ў складзе арганiзаванай групы або з выкарыстаннем лабараторнага абсталявання, якiя пацягнулi смерць чалавека).

Амнiстыя будзе праводзiцца на працягу шасцi месяцаў з даты ўступлення закона ў сiлу.

Прэв'ю: intex-press.by

Загаловак у газеце: Акт гуманізму

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.