Вы тут

Паслабленнi: цукровыя i падатковыя


Савет Мiнiстраў вызначыў кампанii, якiм будуць паскорана вяртаць ПДВ, i дазволiў купляць прадукцыю цукровых заводаў без канкурэнтных працэдур закупкi.


Адпаведныя пастановы ўрада (ад 14 мая 2020 года № 282 i ад 15 мая 2020 года № 287) афiцыйна апублiкаваныя на Нацыянальным прававым iнтэрнэт-партале.

У спiс з 77 кампанiй, якiм будуць паскорана вяртаць падатак на дабаўленую вартасць, увайшлi ЗАТ «Атлант», Мiнскi малочны завод № 1, Беларуская чыгунка, «Камунарка», ААТ «Амкадор» — кiруючая кампанiя холдынга», ААТ «ММЗ iмя С. I. Вавiлава — кiруючая кампанiя холдынга «БелОМА», МТЗ, МАЗ, Мiнскi маторны завод, Брэсцкi мясакамбiнат, «Савушкiн прадукт», «Гомельтранснафта Дружба», «Белавiя», «Лекфарм», БелАЗ i iншыя.

Пастанова № 282 рэалiзуе Указ ад 24 красавiка 2020 года № 143 «Аб падтрымцы эканомiкi». Плацельшчыкам, уключаным у спiс, залiк рознiцы памiж сумай падатковых вылiкаў i агульнай сумай ПДВ, вылiчанай па рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, ажыццяўляецца на працягу 10 рабочых дзён з дня прыняцця падатковым органам рашэння аб вяртаннi такой рознiцы.

Акрамя таго, урад дазволiў купляць прадукцыю ў цукровых заводаў без канкурэнтных працэдур закупкi. Саўмiн унёс змяненнi ў пастанову «Аб удасканаленнi адносiн у галiне закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў», пашырыўшы пералiк тавараў, на закупкi якiх за кошт уласных сродкаў не распаўсюджваецца дзеянне гэтага дакумента.

Пастановы ўступаюць у сiлу пасля iх афiцыйнага апублiкавання.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: delo.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».