Вы тут

Стартуе конкурс на найлепшыя работы па iнвентарызацыi крынiц малой радзiмы


У лiстападзе ў Мiнску адбудзецца VI Мiжнародны водны форум «Крынiцы Беларусi». У падрыхтоўцы гэтай падзеi можа прыняць удзел кожны з нас, сабраўшы iнфармацыю пра мясцовую крынiцу.


Хто арганiзатар

У рамках iнфармацыйнай кампанii «Раскажы пра сваю крынiцу» РУП «Цэнтральны навукова-даследчы iнстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў» праводзiць конкурс на найлепшыя работы па iнвентарызацыi крынiц малой радзiмы.

Калi i хто можа ўдзельнiчаць

Тэрмiн правядзення конкурсу: 5 чэрвеня — 15 лiпеня 2020 года. Удзельнiчаць могуць усе ахвотныя: мясцовыя жыхары, школьнiкi, педагогi, маладзёжныя i грамадскiя арганiзацыi.

Што трэба рабiць

— Правесцi абследаванне крынiцы самастойна альбо сумесна з прадстаўнiком раённай iнспекцыi прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя. Сабраць неабходную iнфармацыю: дата правядзення абследавання крынiцы; апiсанне яе месцазнаходжання (вобласць, раён, найблiжэйшы населены пункт); фатаграфii крынiцы (3 фота з розных ракурсаў абавязкова ў фармаце JPG/JPEG); геаграфiчныя каардынаты месцазнаходжання (можна выкарыстоўваць мабiльны тэлефон); дэбiт крынiцы (лiтры/секунду, дапускаецца вымярэнне без прымянення спецыялiзаванага абсталявання); апiсанне актуальнага стану крынiцы (абсталяваная, добраўпарадкаваная, засмечаная).

Пералiк крынiц для абследавання будзе размешчаны на сайце РУП «ЦНДIКВВР» да пачатку конкурсу. Там жа можна знайсцi шэраг метадычных рэкамендацый i прыклад афармлення работы па абследаваннi крынiцы.

— Адправiць работу арганiзатару конкурсу на электронную пошту (mail@cricuwr.by). Не забыцца пазначыць кантактную iнфармацыю ўдзельнiка (iмя, прозвiшча, актуальны нумар тэлефона, адрас электроннай пошты, паштовы адрас для перапiскi). А таксама будзе вельмi добра, калi звесткi пра сваю крынiцу ўдзельнiкi конкурсу накiруюць у сродкi масавай iнфармацыi i сацыяльныя сеткi зц хэштэгам #родникибеларуси_минприроды, каб як мага болей людзей даведалася пра цiкавы водны аб'ект.

Для чаго праводзiцца конкурс

Мэта кампанii «Раскажы пра сваю крынiцу» — сфармiраваць цiкавасць мясцовых жыхароў да абследавання, добраўпарадкавання i аховы водных аб'ектаў пад эгiдай Сусветнага дня навакольнага асяроддзя i кампанii «Добраўпарадкуем малую радзiму!».

Падвядзенне вынiкаў i ўзнагароджанне

Вынiкi iнфармацыйнай кампанii «Раскажы пра сваю крынiцу» будуць падведзены 3—4 лiстапада 2020 года падчас VI Мiжнароднага воднага форуму «Крынiцы Беларусi», якi пройдзе ў Мiнску. Пераможца конкурсу будзе вызначаны па найбольшай колькасцi абследаваных крынiц, пры гэтым асобна ўлiчваецца колькасць упершыню выяўленых i абследаваных, не уключаных раней у пералiк.

Сярод дасланых работ арганiзатарам конкурсу таксама будуць адабраны 10 найлепшых фатаграфiй крынiц. Iх змесцяць у iлюстраваным выданнi «Крынiцы Беларусi» з абавязковым указаннем прозвiшча аўтара. Аўтары 10 найлепшых фотаздымкаў будуць узнагароджаны падарункавымi асобнiкамi кнiгi «Крынiцы Беларусi», выданне якой запланавана на жнiвень 2020 года. Пераможца i прызёры конкурсу будуць узнагароджаны каштоўнымi i памятнымi падарункамi, у тым лiку падарункавым асобнiкам кнiгi «Крынiцы Беларусi». Для педагогаў i школьнiкаў, маладзёжных i грамадскiх арганiзацый, якiя прынялi ўдзел у конкурсе, прадугледжаны лiсты з падзякай, iх накiруюць адмiнiстрацыi навучальнай установы/грамадскай арганiзацыi.

Iнга ГАРДЗЕЕВА

Фота РУП «ЦНДIКВВР»

Загаловак у газеце: Раскажы пра сваю крынiцу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».