Вы тут

Палова прадпрыемстваў грамадскага харчавання ўжо не выкарыстоўвае аднаразовы пластыкавы посуд


Пластык можна перапрацаваць, але лепш ад яго адмовiцца.

Адной з самых актуальных экалагiчных праблем ва ўсiм свеце з'яўляецца забруджванне навакольнага асяроддзя пластыкам. У нашай краiне ўрадам прыняты шэраг дакументаў, накiраваных на мiнiмiзацыю выкарыстання гэтага матэрыялу ва ўпакоўцы розных тавараў i ў грамадскiм харчаваннi.


Згодна з экспертнымi ацэнкамi, 36 % пластыку, што вырабляецца ў свеце, — аднаразовая ўпакоўка. Таму 96 % гэтай упакоўкi адпраўляецца на звалку адразу пасля выкарыстання. Жыхары нашай краiны штогод выкiдаюць 280 тысяч тон адходаў пластыку — гэта 29,4 кiлаграма на аднаго чалавека.

Лiчбы для роздуму

Аб'ём стварэння палiмерных адходаў у складзе камунальных адходаў налiчвае каля 280 тыс. тон у год або 29,4 кг на аднаго жыхара, з якiх каля 140 тыс. тон — гэта адходы ўпакоўкi, што складаюць 14,7 кг на аднаго жыхара.

Летась сабрана i перапрацавана 97,2 тыс. тон (35 %) палiмерных адходаў.

Патрэба ў аднаразовых пластыкавых вырабах у сектары грамадскага харчавання складае каля 200 млн адзiнак у год, у прыватнасцi, кубкi — 70 млн, накрыўкi для кубкаў — 23 млн, лыжкi — 23 млн, вiдэльцы — 20 млн, нажы — 19 млн.

Цяпер структура выкарыстання аднаразовага пластыкавага посуду ў аб'ектах грамадскага харчавання выглядае так: 18 % — выкарыстоўваецца выключна аднаразовы посуд, 32 % — выкарыстоўваецца разам са сталовым посудам, 50 % — не выкарыстоўваецца.

У Беларусi для знiжэння колькасцi пластыкавых адходаў рэалiзуецца план мерапрыемстваў, зацверджаны пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 13 студзеня 2020 года № 7, накiраваны на паэтапнае знiжэнне выкарыстання палiмернай упакоўкi з замяшчэннем яе на экалагiчна бяспечную ўпакоўку. У аб'ектах гандлю рознага фармату прадугледжана абавязковая наяўнасць безалкагольных напояў у шкляной тары, а таксама папяровых пакетаў, аднаразовага посуду i сталовых прыбораў з паперы, мiнiмiзавана колькасць разнавiднасцяў пластыкавых пакетаў i посуду.

З 1 студзеня 2021 года ў аб'ектах грамадскага харчавання забаронена выкарыстоўваць i прадаваць некалькi вiдаў аднаразовага пластыкавага посуду: палачкi для размешвання напояў, кубкi i шклянкi, талеркi, трубачкi (саломiнкi) для напояў, упакоўку для прадукцыi грамадскага харчавання i харчовых прадуктаў (кантэйнеры, латкi, скрынкi, ланч-боксы, банкi, бутэлькi), за выключэннем упакоўкi для паўфабрыкатаў, кулiнарных i кандытарскiх вырабаў. I самае галоўнае, у краiне пашыраецца вытворчасць экалагiчна бяспечнай упакоўкi.

Маргарыта ДРАЗДОВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.