Вы тут

Як змена клiмату ўплывае на сельскую гаспадарку?


Сусветная метэаралагiчная арганiзацыя прызнала 2019 год адным з самых цёплых у свеце за ўсю гiсторыю назiранняў. Спецыялiсты ўпэўнены, такое хуткае змяненне клiмату апярэджвае нашы здольнасцi да адаптацыi i можа прывесцi да сур'ёзных наступстваў.


Гiсторыя iнструментальных метэаралагiчных назiранняў на тэрыторыi нашай краiны вядзецца з 1881 года. На працягу практычна ста гадоў адзначалiся натуральныя хiстаннi клiматычных параметраў, а з канца 1980-х пачалi iнтэнсiўна праяўляцца сучасныя працэсы змены клiмату. Рост тэмпературы паветра фiксуецца практычна ва ўсе сезоны года.

— Кожнае наступнае дзесяцiгоддзе, пачынаючы з 1980 года, было цяплейшае, чым папярэднiя. Летась сярэднегадавая тэмпература паветра склала 8,8 градуса, што на два градусы вышэй за норму. Асноўныя прычыны такiх змяненняў — выкiды парнiковых газаў, пераважна ў вынiку спальвання выкапнёвага палiва, — адзначыў начальнiк Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды Аляксандр КАНАВАЛЬЧЫК.

Змяненне клiмату негатыўна ўплывае на здароўе чалавека, прыводзiць да размнажэння розных пераносчыкаў захворванняў, напрыклад кляшчоў. Працяглая адсутнасць дажджоў у цёплы перыяд года вядзе да пажараў i, як следства, знiшчэння лясных экасiстэм i забруджвання паветра. Частыя засухi становяцца прычынай знiжэння ўраджайнасцi сельгаскультур.

Дарэчы, сельская гаспадарка — адна з асноўных галiн эканомiкi, якая залежыць ад надвор'я. Павышэнне сярэднегадавой тэмпературы паветра ў Беларусi на адзін градус прывяло да зрушэння аграклiматычных зон з поўдня на поўнач прыкладна на 150—200 кiламетраў. У нас ужо з'явiлася чацвёртая аграклiматычная зона, у якую ўваходзяць паўднёвая частка Брэсцкай i Гомельскай абласцей. Яна характарызуецца самай кароткай i цёплай у межах нашай краiны зiмой i найбольш працяглым i цёплым вегетацыйным перыядам.

— Хутчэй за ўсё, да сярэдзiны стагоддзя працягласць перыяду актыўнай вегетацыi раслiн павялiчыцца яшчэ ў сярэднiм на тры тыднi, у вынiку чаго сума актыўных тэмператур у паўночнай частцы краiны дасягне значэнняў, якiя цяпер характэрныя для поўдня. Такiм чынам, сучасныя клiматычныя ўмовы, якiя ўтварылiся ў новай аграклiматычнай зоне, будуць назiрацца ўжо на поўначы Беларусi, гэта значыць у Вiцебскай вобласцi. У той час як на вялiкай частцы тэрыторый аграклiматычныя параметры апынуцца блiзкiмi да сучасных умоў цэнтра Украiны i Сярэдняга i Нiжняга Паволжа, — падкрэслiла намеснiк начальнiка службы гiдралогii i аграметэаралогii Белгiдрамета Кацярына IСТОМIНА.

Паводле слоў спецыялiста, з аднаго боку ў пацяпленнi ёсць свае плюсы. Напрыклад, у Беларусi сталi вырошчваць культуры, якiя раней былi нехарактэрныя для нашага рэгiёна (вiнаград, кавуны i г. д.), павялiчылiся пасяўныя плошчы кукурузы i рапсу. Аднак мiнусаў усё ж значна больш.

— Здаецца, цёплыя зiмы спрыяльна ўплываюць на перазiмоўку культур, паколькi няма моцных маразоў, але з-за высокiх тэмператур яны не могуць знайсцi стан спакою i працягваюць вегетацыю на працягу зiмовага перыяду. Да таго ж рэзкiя перапады тэмпературы, адсутнасць снегу прыводзяць да розных пашкоджанняў глебы на сельскагаспадарчых палетках, — дадала Кацярына Iстомiна. — Таксама трэба адзначыць, што пацяпленне не вельмi добра ўплывае на традыцыйныя для нашага рэгiёна культуры, такiя як бульба i лён, таму зараз мы перайшлi на больш раннiя сарты бульбы.

Адным з самых негатыўных наступстваў змены клiмату для сельскай гаспадаркi з'яўляецца рост паўтаральнасцi засух, асаблiва ў паўднёвых раёнах нашай краiны. Як запэўнiваюць спецыялiсты, раней засухi наступалi пераважна ў летнi перыяд, цяпер жа гэта адбываецца ў больш раннiя тэрмiны. Напрыклад, у красавiку сёлета практычна не было ападкаў, што прывяло да моцнага высушвання глебы. Аднак, па словах метэаролагаў, майскiя дажджы ўсё ж трохi палепшылi сiтуацыю.

Кацярына КIРЭЕВА

Загаловак у газеце: Вырошчваем вiнаград, але пакутуем ад засух

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.