Вы тут

Другую чаргу археалагічнага музея ў Белавежскай пушчы плануюць адкрыць сёлета


Другую чаргу археалагічнага музея пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы плануюць адкрыць сёлета. Аб гэтым паведаміў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім ЛАКІЗА:

— Жыхары нашай краіны, замежныя госці, калі ў іх будзе магчымасць прыехаць, змогуць азнаёміцца з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі позняга жалезнага веку. Археалагічны музей на тэрыторыі Белавежскай пушчы — першы комплекс такога тыпу ў Беларусі. Летась была адкрыта яго першая чарга. Падобныя помнікі археалогіі дапамагаюць выхоўваць гістарычную памяць і патрыятызм, яны заўсёды цікавыя турыстам. Па археалагічных дадзеных было адноўлена ўмацаванае гарадзішча позняга бронзавага — ранняга жалезнага вякоў, якое адносіцца да VIII стагоддзя да нашай эры — V стагоддзя нашай эры. У перспектыве такі турыстычны аб'ект будзе ўключаць сем музейных комплексаў, якія будуць адлюстроўваць асаблівасці развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры заходніх рэгіёнаў Беларусі розных гістарычных перыядаў ад каменнага веку да Сярэднявечча.

Сёлета былі праведзены археалагічныя даследаванні і добраўпарадкаванне мясцовасці ў Бялынічах, дзе ў верасні пройдзе Дзень беларускай пісьменнасці. Шмат археалагічных работ вядзецца ў Полацку — прыярытэтным напрамкам з’яўляецца забеспячэнне патрэбных археалагічных даследаванняў Полацкага замчышча. Важны кірунак работы — падрыхтоўка праектаў аховы помнікаў археалогіі, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны. На сёння такіх помнікаў звыш дзвюх тысяч. Да таго ж, вядзецца рэестр тых культурных каштоўнасцяў, якія не ўвайшлі ў вышэйназваны спіс. Зараз ён налічвае больш за пяць тысяч аб’ектаў. Многія з іх патрабуюць актуалізацыі, бо яны былі знойдзены ў 50-я-70-я гады, калі не было дакладных карт, былі іншыя раёны.

Дар’я ШЛАПАКОВА

Прэв'ю: rg.ru

Загаловак у газеце: Памяць ад продкаў да нашых дзён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.

Грамадства

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

З сапраўднымі легендамі мінулай вайны Паўлам Рубісам і Віктарам Вятошкіным мне пашчасціла сустрэцца ў майскія дні восемдзесят дзявятага года.