Вы тут

Рэдкiя дакументы i старадрукі Нацыянальнай бiблiятэкі даступныя анлайн


Больш за дзве з паловай тысячы рэдкiх дакументаў i старадрукаў, якiя захоўваюцца ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi, сталi даступныя чытачам анлайн. Сярод iх выданнi Францыска Скарыны, Лаўрэнцiя Зiзанiя, Сiмяона Полацкага, Пятра Мсцiслаўца. Карыстальнiкi могуць прагледзець выданнi ХVI—XVII стагоддзяў, што выходзiлi ў Вiльнi, Гродне, Кiеве, Супраслi. Зроблены лiчбавыя копii ўнiкальных кнiг беларускiх аўтараў: Максiма Гарэцкага, Алаiзы Пашкевiч, Якуба Коласа, Янкi Купалы, якiя былi надрукаваныя ў пачатку мiнулага стагоддзя, а зборнiк паэзii «Вянок» мае дароўны надпiс, зроблены самiм аўтарам — Максiмам Багдановiчам.


Таксама супрацоўнiкi бiблiятэкi звяртаюць увагу на тое, што ў анлайн-рэжыме можна пазнаёмiцца са зводным электронным iнфармацыйным рэсурсам «Нацыянальная бiблiяграфiя Беларусi». Дзякуючы яму можна даведацца, якiя дакументы стваралiся на нашай зямлi ў розныя часы. У бiблiятэцы вядзецца работа дзеля таго, каб звесткi пра гэтыя крынiцы iнфармацыi сабраць i зрабiць даступнымi для ўсiх зацiкаўленых.

Прэв'ю: dompressy.by

Загаловак у газеце: Даступныя старадрукі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».