Вы тут

Лепшыя археалагічныя адкрыцці


У Кітаі вызначаны 20 намінантаў для канчатковага адбору 10 лепшых археалагічных адкрыццяў 2019 года. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным ўпраўленні па ахове культурнай спадчыны КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


20 уключаных у шорт-ліст археалагічных знаходак раскіданыя ў 14 рэгіёнах правінцыйнага ўзроўню па ўсёй краіне. Тры з іх знаходзяцца ў правінцыі Шэньсі, па два — у правінцыях Хэйлунцзян, Чжэцзян, Шаньдун і Хэнань, паведаміла прафесійная археалагічная газета, дадаўшы, што ў большасці адабраных месцаў праводзіліся актыўныя раскопкі.

Адбор, які ўпершыню прайшоў у 1990 годзе, арганізаваны прафесійнай археалагічнай газетай і Кітайскім археалагічным таварыствам для таго, каб адабраць лепшыя археалагічныя адкрыцці, якія «маюць гістарычнае, мастацкае і навуковае значэнне».

Прэв’ю: ufonews.su

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.