Нацыянальная бібліятэка абвясціла конкурс для школьнікаў, які прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Яго ўдзельнікамі могуць стаць вучні 4–11 класаў. Для гэтага ім трэба зрабіць плакаты з цытатамі паэта і напісаць эсэ.
Умовы конкурсу:
У электронным лісце трэба паведаміць імя, прозвішча, узрост, горад пражывання, школу і клас, кантактны нумар тэлефона.
Удзельнік дае дазвол на выкарыстанне сваёй конкурснай работы на партале бібліятэкі, у сацыяльных сетках і для публікацыі ў часопісе «Выхаванне і дадатковая адукацыя» з абавязковым пазначэннем аўтара работы.
Конкурсныя работы прымаюцца да 31 ліпеня.
Вынікі конкурсу будуць абвешчаны да 28 жніўня на партале www.nlb.by, а таксама ў жнівеньскім нумары часопіса «Выхаванне і дадатковая адукацыя». У гэтым жа нумары на каляровай укладцы будуць размешчаны найлепшыя конкурсныя работы.
Тры пераможцы, якія зоймуць І–ІІІ месцы, будуць адзначаны памятнымі дыпломамі, бясплатнай экскурсіяй па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку) для ўсяго класа альбо сяброў удзельніка конкурсу, фотасесіяй падчас экскурсіі, кнігамі, падарункавымі пакетамі з прадукцыяй выдавецтва «Адукацыя і выхаванне».
Акрамя галоўных пераможцаў будуць адзначаны таксама яшчэ дзесяць найлепшых работ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.