Вы тут

У Беларусі — 30 572 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 10 130 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 18 мая ў Беларусі зарэгістравана 30 572 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 364 312 тэстаў на каранавірус.

10 130 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памёр 171 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Больш за 100 пацыентаў з COVID-19 атрымалі донарскую плазму. Пра гэта 17 мая паведаміў дырэктар РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Фёдар Карпенка. У прыкладна паловы з іх назіраецца станоўчая дынаміка пасля ўкаранення такога метаду лячэння.

"Пры гэтым тактыка лячэння памянялася ад таго, што мы першапачаткова планавалі і таго, што бачылі ў міжнародных публікацыях. Зараз мы гаворым пра якасць плазмы. Гэта значыць, мы бачым тытры антыцелаў і адбіраем найбольш моцную плазму", - паведаміў Фёдар Карпенка.

Ён дадаў, што сёння сфарміравана па цэнтры база ўсіх тых рэцыпіентаў, пацыентаў, каму была выкарыстаная плазма. "Зараз з тых, хто ўжо былі, значна станоўчая дынаміка, тыя, хто ачунялі, - гэта каля 50 пацыентаў", - адзначыў дырэктар РНПЦ.

14 мая ў эфіры тэлеканала СТБ намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан паведаміла, што Беларусь выйшла на так званае плато.

«Вы ведаеце, што ў апошні час мы выходзім на так званае плато, калі мы выяўляем у сярэднім дзесьці каля 8,7–9,7 % ад колькасці праведзеных тэстаў. І калі ўзяць нашу дыяграму, то на гэта плато мы ўзлезлі і знаходзімся», - праінфармавала намеснік міністра.

Прэв'ю: 24tv.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».