Вы тут

Больш за 100 пацыентаў з COVID-19 атрымалі донарскую плазму


Больш за 100 хворых на COVID-19 сталі рэцыпіентамі донарскай плазмы, паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ дырэктар РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Фёдар Карпенка. У прыкладна паловы з іх назіраецца станоўчая дынаміка пасля ўкаранення такога метаду лячэння.


Фота: stv.by

"Пры гэтым тактыка лячэння памянялася ад таго, што мы першапачаткова планавалі і таго, што бачылі ў міжнародных публікацыях. Зараз мы гаворым пра якасць плазмы. Гэта значыць, мы бачым тытры антыцелаў і адбіраем найбольш моцную плазму", - паведаміў Фёдар Карпенка.

Ён дадаў, што сёння сфарміравана па цэнтры база ўсіх тых рэцыпіентаў, пацыентаў, каму была выкарыстаная плазма. "Зараз з тых, хто ўжо былі, значна станоўчая дынаміка, тыя, хто ачунялі, - гэта каля 50 пацыентаў", - адзначыў дырэктар РНПЦ.

Аднак, Фёдар Карпенка рапавёў, што плазму ўсё ж такі стараюцца выкарыстаць для больш цяжкіх пацыентаў:

"Давайце таксама скажам: калі б было 6 тысяч доз плазмы сёння, можа быць, усім трэба было б трансфузіі рабіць. Але зноў, пераліванне крыві, пераліванне плазмы - гэта не такая простая працэдура. Яе трэба рабіць у пэўных умовах, яе праводзяць ўрачы, гэта вызначэнне сумяшчальнасці. Бываюць і пабочныя рэакцыі (не на кавідную плазму імунную, а наогул на плазму) розныя. Таму стараюцца ў асноўным рэанімацыйныя аддзяленні альбо перад цяжкім цячэннем ужо. Гэта значыць тое, што мы бачым: калі паволі стан на класічным лячэнні не ідзе, тады дадаецца плазма".

Іх сваякі павінны мець на ўвазе, што рашэнне аб неабходнасці пералівання прымае ўрач, таму ў некаторых выпадках ім варта адмовіцца ад ідэі пошуку донара праз сацыяльныя сеткі, асабліва за асобныя матэрыяльныя ўзнагароджанні.

Фёдар Карпенка звярнуўся да сваякоў тых, хто захварэў: "Не трэба публікаваць тое, што грашовыя нейкія дадатковыя выплаты, што любыя грошы мы дадзім донарам. Паверце, уся плазма, усё, што нарыхтоўваецца, усё адразу аддаецца нашым пацыентам. І ні адзін донар не адмовіў нам з-за грошай, не сказаў: я не прыйду, таму што плаціцца мала грошай, мала льгот, гарантый і кампенсацый. Таму ў плане прыцягнення ўвагі патэнцыйных донараў - так, мы чакаем кожнага донара, мы гатовыя з кожным размаўляць, тлумачыць, запрашаць на данацыі, абследаваць. Але вось гэтыя рэчы, калі ласка, не трэба рабіць".

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.