Вы тут

У Беларусі — 29 650 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 9 932 чалавекі


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 17 мая ў Беларусі зарэгістравана 29 650 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 350 515 тэстаў на каранавірус.

9 932 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 165 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


14 мая ў эфіры тэлеканала СТБ намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан паведаміла, што Беларусь выйшла на так званае плато.

«Вы ведаеце, што ў апошні час мы выходзім на так званае плато, калі мы выяўляем у сярэднім дзесьці каля 8,7–9,7 % ад колькасці праведзеных тэстаў. І калі ўзяць нашу дыяграму, то на гэта плато мы ўзлезлі і знаходзімся», - праінфармавала намеснік міністра.

Каментуючы прэпараты, якія выкарыстоўваюцца для лячэння каранавіруса, Алена Богдан звярнула ўвагу, што на сёння панацэі ад COVID-19 няма. «Таму што ўсе даследаванні вядуцца па абсалютна розных прэпаратах, якія дзейнічаюць на абсалютна розныя захворванні, нават паміж сабой часам лагічна не звязаныя. Гэта і прэпараты, якія мы выкарыстоўваем для лячэння малярыі, для лячэння нейкіх захворванняў, звязаных з аўтаіммуннымі парушэннямі. Гэта прэпараты для лячэння ВІЧ-інфекцыі. Гэта прэпараты для лячэння рэўматоіднага артрыту», — распавяла яна.

Аляксандр Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы 12 мая з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Гебрэйесусам  акцэнтаваў увагу, што на сёння непакой выклікаюць пнеўманіі, лячэнні якіх надаецца найбольшая ўвага. Галоўная задача, якую вызначылі для сябе ў Беларусі, — змагацца за кожнае жыццё, ні ў якім разе не дапускаць скачка ўзроўню смяротнасці.

Прэв'ю: vedomosti.ru

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Галаву можна вешаць, ламаць, сушыць, намыльваць... Але не губляць!

Грамадства

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь.