Вы тут

Дзецям дзяцей раскажыце...


Сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі выкарыстоўваюць беларусы свету, каб аддаць даніну памяці сваім продкам, што перажылі вайну, набліжалі Перамогу.


Ала Снігур (злева), Таццяна Дзяменнікава і Юлія Паўлюк

З розных краін паступаюць паведамленні ў рэдакцыю. Апошнім часам гэта й спасылкі на старонкі праекта ў сацсетцы Фэйсбук “«І сцерці памяць час ніколі не павінен». Чытаем па-беларуску”. Спачатку было відэапрывітанне з Эстоніі, з Нарвы: ад Людмілы Аннус і Віктара Байкачова — актывістаў суполкі “Сябры”. Потым з Украіны Таццяна Дзяменнікава, якая ўзначальвае Мікалаеўскае абласное таварыства беларусаў “Голас Радзімы”, скінула спасылкі: чальцы суполкі чытаюць вершы па-беларуску. Сама Таццяна, прачытаўшы верш Пятра Глебкі “Перамога”, ускладае кветкі на магілу Іван Макіёнка, аднаго з герояў-марскіх пехацінцаў з Альшанскага дэсанта. Яны вызначыліся напрыканцы сакавіка 1944-га пры вызваленні Мікалаева ад фашыстаў. Дарэчы, мы ўдакладнілі, што ў дэсанце было чатыры беларусы: Павел Вансецкі, Аляксандр Люты, Міхаіл Мебш, Іван Макіёнак. Вечная ім слава!

І Кацярына Дзяменнікава (якая цяпер жыве ў Піцеры), дачка нашай зямлячкі, паўдзельнічала ў праекце: яна чытае верш Анатоля Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым”.

Глянуўся нам відэасюжэт, дзе Юлія Паўлюк чытае верш Леаніда Дайнекі “Прынясіце кветкі салдатам”. Як прайшла вайна праз род дзяўчынкі? Таццяна Дзяменнікава ўдакладніла, што здымак яе быў у нашай газеце (а мы ж памятаем!): Юлія спявала на імпрэзе, прысвечанай Дню роднай мовы. “Мы здымалі відэасюжэт на мемарыяле ў цэнтры Мікалаева, ля помніка героям-альшанцам. На здымку са мной — Ала Снігур і яе ўнучка Юлія. У Алы Андрэеўны родам з Гомельшчыны, з вёскі Сырская Буда Кармянскага раёна, была матуля: Юлія Іванаўна Лосева, 1927 года нараджэння. Яна там і акупацыю перажыла. Пасля вайны ў Ленінград паехала, працавала аператарам на фаянсавым заводзе, выйшла замуж. Ала з Піцера родам, але ж беларуска, такою сябе лічыць. Кажа, маці неахвотна расказвала пра ваенныя гады. Як над імі здзекаваліся немцы, білі...”

Памяць пра вайну мы ўсе зберагаем на генетычным узроўні: ад бацькоў, дзядоў, бабуль і прабабуль у спадчыну.

Іван Іванаў

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».