Вы тут

Качанава сустрэлася з кіраўнікамі і работнікамі медустаноў Брэсцкай вобласці


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла сёння сустрэчу з кіраўнікамі і работнікамі медыцынскіх устаноў Брэсцкай вобласці, перадае БелТА.


Па даручэнні кіраўніка дзяржавы спікер наведвае рэгіёны, каб на месцы ацаніць эфектыўнасць мер па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Гэта пытанне знаходзіцца на асабістым кантролі Прэзідэнта.

Наталлю Качанаву дэталёва праінфармавалі аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў Брэсцкай вобласці. Было адзначана, што рэгіён увайшоў у эпідпрацэс самы апошні. «Мы падлічылі ўсе свае сілы і магчымасці. У цэлым у нас больш за 13,7 тыс. ложкаў. З іх для аказання дапамогі пацыентам з COVID-19 выдзелены 6832, цяпер заняты 3195. Таксама ў нас ёсць 350 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, 150 наркозна-дыхальных. За кошт спонсарскіх сродкаў закупілі яшчэ 14 апаратаў высокага класа, якія могуць вентыліраваць доўгі час», — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама Віктар Міхалоўскі. Ён дадаў, што медыцынскія ўстановы амаль на чвэрць павялічылі колькасць пунктаў вываду кіслароду. Былі закуплены кіслародныя канцэнтратары.

Выпрацавана сістэма шпіталізацыі пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Большасць хворых праходзіць лячэнне ў раённых бальніцах або амбулаторна. Больш цяжкіх хворых дастаўляюць у міжраённыя цэнтры ў Баранавічах і Пінску, абласную клінічную бальніцу. «Тых, каго трэба далячыць, адпраўляем у абласны скурна-венералагічны дыспансер. Пераводзім пацыентаў і ў процітуберкулёзны дыспансер з улікам таго, што там персанал заточаны на работу з інфекцыяй», — растлумачыў Віктар Міхалоўскі. Ён дадаў: у абласным радзільным доме для цяжарных з COVID-19 выдзелена асобнае крыло.

«Гледзячы на вопыт нашай краіны і іншых краін, бачым, што мы знаходзімся на правільным шляху і ўсё правільна зрабілі. Выбудаваная ў Беларусі сістэма па лячэнні хворых на каранавірус сябе апраўдала. Людзі з лёгкім ходам хваробы могуць лячыцца амбулаторна, з больш цяжкай формай шпіталізуем, — сказала Наталля Качанава. — Гэта інфекцыя непрадказальная, але мы павінны змагацца за жыццё кожнага чалавека. Для гэтага ў нас ёсць усе магчымасці: койка-месцаў хапае, абсталявання, у тым ліку апаратаў ШВЛ, дастаткова».

Наталля Качанава звярнула ўвагу на эфектыўнасць камп’ютарнай тамаграфіі пры дыягностыцы віруса. Яна пацікавілася, ці ёсць неабходнасць у замене або закупцы новых апаратаў. Так, у галіне цяпер працуюць 11 КТ. У Столінскай і Кобрынскай раённай бальніцах падрыхтавалі кабінеты пад устаноўку абсталявання. Старшыня Савета Рэспублікі ўзяла на кантроль пытанне пастаўкі гэтых апаратаў. Таксама ёсць неабходнасць у замене КТ на сучасныя ў Лунінецкай і Драгічынскай ЦРБ.

У час сустрэчы пільная ўвага ўдзелена забеспячэнню медработнікаў сродкамі індывідуальнай аховы. У лячэбных установах Брэсцкай вобласці ёсць запас касцюмаў і рэспіратараў у сярэднім ад аднаго да паўтара месяца.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?