Вы тут

Ініцыятыўныя групы падалі заявы


Па стане на раніцу 14 мая было пададзена 14 заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БелТА.


Прэтэндэнт на пасаду Прэзідэнта павінен не пазней за 15 мая падаць у ЦВК дакументы, неабходныя для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Яе члены з 21 мая да 19 чэрвеня змогуць збіраць подпісы ў падтрымку вылучэння свайго кандыдата. Вылучэнне кандыдатаў прой- дзе з 20 чэрвеня да 4 ліпеня, рэгістрацыя — з 5 да 14 ліпеня. Датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 да 8 жніўня. Асноўны дзень галасавання — 9 жніўня.

Сярод тых, хто падаў заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай группы, дзеючы Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Яе ўзначальвае стар-
шыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.