Вы тут

Пытанні рэсацыялізацыі вызваленых па амністыі варта прапрацоўваць загадзя


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА) Віктар ЧАЙЧЫЦ лічыць важным пытанне рэсацыялізацыі і паручыцельства, прадугледжанае законапраектам аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які быў быў разгледжаны днямі ў Савеце Рэспублікі. («МС» пісала аб гэтым у мінулым нумары.)


— Вяртанне тых, хто адбываў пакаранне, у грамадства, у свабоднае паўсядзённае жыццё — адно з самых важных пытанняў, якое адлюстравана ў выглядзе канкрэтных мер, — лічыць сенатар. Дакумент прадугледжвае, што Савет Міністраў, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы арганізуюць своечасовы ўлік асоб, вызваленых па амністыі-2020, ды дапамогуць ім у працоўным і бытавым уладкаванні.

Для непаўналетніх, якія падпадаюць пад амністыю, будзе задзейнічаны інстытут паручальніцтва. Паручальнікамі могуць стаць бацькі, блізкія сваякі, органы апекі і папячыцельства, якія абавязваюцца кантраляваць і дапамагаць у рэсацыялізацыі. Сірот або іншых непаўналетніх, каторых з якіх-небудзь прычын немагчыма перадаць бацькам або блізкім сваякам, аддадуць у дзіцячыя дамы, дзіцячыя вёскі (гарадкі), школы-інтэрнаты для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Вызваленых непаўналетніх могуць накіраваць у прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы або дапамагчы ў працаўладкаванні.

Рэсацыялізацыя прадугледжвае таксама прыняцце мер, якія дазваляюць не дапусціць здзяйснення вызваленымі па амністыі новых злачынстваў, і правядзенне выхаваўчай работы.

Інвалідаў І або ІІ групы, і асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, якія маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе або дапамозе, накіруюць у дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў у адпаведнасці з пералікам медыцынскіх паказанняў і супрацьпаказанняў. Акажуць дапамогу і тым вызваленым, якім неабходна лячэнне ў амбулаторных або стацыянарных умовах.

— У грамадстве часам існуе недавер і прадузятае стаўленне да раней судзімых. Таму вельмі важна, як будуць паводзіць сябе вызваленыя па амністыі ў перыяд рэсацыялізацыі: ці праявяць працавітасць, ці пакажуць сваімі паводзінамі, што выправіліся, вярнуліся да стваральнай працы і жыцця, — адзначыў Віктар Чайчыц. — Грамадзянам варта з міласэрнасцю ставіцца да такіх людзей, працягваць ім руку дапамогі. Таму што асуджанымі могуць быць звычайныя людзі, якія спатыкнуліся ў жыцці і якіх было б няправільна да канца іх дзён лічыць злачынцамі.

Паводле інфармацыі, агучанай у Савеце Рэспублікі міністрам унутраных спраў Юрыем КАРАЕВЫМ, ад розных відаў пакаранняў вызваляць 5372 асуджаных. Амністыя прадугледжвае поўнае, частковае або ўмоўнае вызваленне ад пакарання, замену неадбытай часткі больш мяккім пакараннем або зняцце судзімасці.

Паводле БелТА

Прэв'ю: fsin.ru

Загаловак у газеце: Паручыцельства і міласэрнасць

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.