Вы тут

Беларускія парламентарыі прынялі ўдзел у праекце «Памяць сэрца»


Яны расказалі аб родных, якія абаранялі Радзіму ў 1941—1945 гадах, і аб рэчах, што сталі сямейнымі рэліквіямі.


Цэлы шэраг сюжэтаў падрыхтавала Міждзяржаўная тэлерадыёкампанія «Мір» пры падтрымцы Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Парламентарыі краін СНД паўдзельнічалі ў гэтым праекце, паведамілі ў прэс-службе МПА СНД.

Члены Савета Рэспублікі Андрэй Русаковіч і Каліна Капуцкая расказалі аб сваіх родных, якія змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, і рэчах, што захоўваюцца ў іх сем'ях як памяць аб героях. Таксама ў праекце паўдзельнічалі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч, Сяргей Дзік, Тэнгіз Думбадзэ, Андрэй Злотнікаў, Іна Крачак, Ірына Луканская і Ігар Марзалюк.

Праект «Памяць сэрца» аб'ядноўвае народы краін і збліжае прадстаўнікоў розных пакаленняў. У кароткіх сюжэтах аб фатаздымках, узнагародах, лістах з фронту можна ўбачыць не толькі лёсы герояў, якім яны належалі, але і вялікую агульную гісторыю народаў, што заваявалі Перамогу.

Ролікі з парламентарыямі і іншымі ўдзельнікамі праекта з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана транслююцца на тэлеканалах «МІР» і «МІР 24», тэлесюжэты ёсць і на сайце Міжпарламенцкай асамблеі СНД.

Між іншым, медыяпраект працягваецца — ён будзе напаўняцца новымі гісторыямі на працягу 2020 года, які ў краінах СНД аб'яўлены Годам 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў. Падтрымаць праект «Памяць сэрца» можа кожны, у каго захаваліся рэчы родных-вайскоўцаў. Дзеля гэтага трэба апублікаваць на сваёй старонцы ў сацсетках фота або відэа з гісторыяй свайго героя і сямейнай рэліквія, адзначыўшы яе хэштэгам #памятьсердца. Гэта могуць быць, напрыклад, лісты з фронту, гадзіннік, узнагароды — любая рэч, якая захоўвае памяць і звязвае пакаленні. Самыя цікавыя гісторыі тэлеканалы абяцаюць паказаць у эфіры.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Прэв'ю: news.myseldon.com

Загаловак у газеце: Лёс сям'і — лёс краіны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».