25 верасня, пятніца

Вы тут

20 тысяч масак перадаў нашай краіне парламент В'етнама


Нацыянальны сход В'етнама перадаў Савету Рэспублікі сродкі індывідуальнай аховы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.


20 тысяч масак перададзена паслу Беларусі ў В'етнаме Уладзіміру Гошыну кіраўніком канцылярыі парламента Нгуен Хань Фук ад імя старшыні Нацыянальнага сходу Нгуен Тхі Кім Нган. «Аказаная парламентам В'етнама бязвыплатная дапамога — знак сяброўства і падтрымкі намаганняў Беларусі па супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі. Беларускі бок удзячны за гэтую дапамогу», — адзначылі ў прэс-службе.

Трэба сказаць, што абедзве краіны звязвае шматгадовае сяброўства, актыўна развіваюцца парламенцкія сувязі. Так, летась падчас афіцыйнага візіту Нгуен Тхі Кім Нган у беларускую сталіцу прайшла яе сустрэча са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, падчас якой бакі пацвердзілі ўзаемнае імкненне ўмацоўваць супрацоўніцтва, у тым ліку па лініі парламентаў.

Загаловак у газеце: У знак сяброўства і падтрымкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, што на Магілёўшчыне, робяць сваімі рукамі абразы для пабудаванай на іх тэрыторыі капліцы

Выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, што на Магілёўшчыне, робяць сваімі рукамі абразы для пабудаванай на іх тэрыторыі капліцы

Культавая пабудова, якая будзе асвечана на свята Пакроваў у гонар свяціцеля Патрыка, асветніка зямлі Ірландскай, ужо цалкам гатова, засталося толькі упрыгожыць храмавыя сцены іконамі.

Палітыка

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

«Горш за ўсё, калi канфрантацыйная рыторыка гучыць з боку ўлады».

Грамадства

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

У гэтым праекце знаёмім вас з бяздзетнымi парамi, якiя хацелі, але праз стан свайго здароўя не маглі мець дзяцей.