Вы тут

Магілёўскія дэпутаты перадалі пяці бальніцам вобласці 22 тысячы рублёў


Магілёўскія дэпутаты таксама далучыліся да дабрачыннай традыцыі дапамагаць медыкам. Яны перадалі пяці бальніцам вобласці 22 тысячы рублёў.


— Усё пачалося з ініцыятывы старшыні Бабруйскага гарсавета дэпутатаў Міхаіла Жалудова дапамагчы медыкам, — кажа старшыня Магілёўскай абласной асацыяцыі Саветаў мясцовых дэпутатаў Анатоль Мацюлін. — У спіс спачатку трапілі тры ўстановы — Бабруйская цэнтральная бальніца, а таксама магілёўскія — інфекцыйная і № 1. Потым яшчэ ўключылі сюды Круглянскую і Чавускую. Грошы выдзелілі для падтрымкі бяспекі медработнікаў. Гэта тыя людзі, якія павінны заставацца ў страі і аказваць дапамогу насельніцтву. З улікам таго, што грошы на гэта ні ў якім бюджэце не былі запланаваны, кожная капейка будзе дарэчы.

Анатоль Мацюлін паведаміў, што сёння дэпутаты выкарыстоўваюць новыя формы работы — дыстанцыйныя. Прыйшлося крыху абмежаваць дзейнасць органаў мясцовага самакіравання, звязаную з правядзеннем масавых мерапрыемстваў. Зараз увага ўдзяляецца больш індывідуальным стасункам. Нядаўна на невялікім пасяджэнні дэпутаты абмеркавалі, як наладжана сістэма ўзаемадзеяння з органамі мясцовага самакіравання.

— Мы стараемся вырашаць пытанні праз нашых старастаў і вулічкамаў, каб людзі менш паяўляліся ў грамадскіх месцах, — кажа Анатоль Мацюлін. — Але на сяле работа дастаўкі добра была наладжана і раней. І сёння людзі часцей звяртаюцца па дапамогу да блізкіх або сацработнікаў. Шкада, што не ўсе з іх правільна ацэньваюць небяспеку. Часцей за ўсё менавіта праз чалавечую бестурботнасць і расце лічба хворых на COVІD.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв'ю: vsluh.ru

Загаловак у газеце: Асацыяцыя — медыкам

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.