Вы тут

Куды пойдуць сродкі з пазабюджэтнага фонду ЦВК?


У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Беларусі, ЦВК стварыла пазабюджэтны фонд, які фарміруецца за кошт добраахвотнага пералічэння ў яго грашовых сродкаў арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян Рэспублікі Беларусь. Такая інфармацыя месціцца на сайце камісіі.


Сродкі пазабюджэтнага фонду будуць выкарыстаны на аплату дадатковых расходаў, звязаных з правядзеннем выбараў Прэзідэнта: выраб дадатковага накладу інфармацыйных матэрыялаў аб кандыдатах, плакатаў з датай выбараў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне тэрытарыяльных і ўчастковых камісій па выбарах, а таксама на аплату іншых выдаткаў, непасрэдна звязаных з выбарчай кампаніяй.

Фота: pixabay.com

Уносіць грашовыя сродкі ў пазабюджэтны фонд могуць арганізацыі, грамадскія аб'яднанні ў безнаяўным парадку шляхам пералічэння грашовых сродкаў са свайго разліковага рахунку на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак Цэнтральнай камісіі; грамадзяне Беларусі шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў у касы банкаў, а таксама шляхам пералічэння грашовых сродкаў з рахунку грамадзяніна, у тым ліку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі, з наступным залічэннем іх на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак Цэнтральнай камісіі. Ахвяраванне ў пазабюджэтны фонд Цэнтральнай камісіі грамадзянін можа ажыццявіць з дапамогай сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання «Інтэрнэт-банкінг».

Права размеркавання і выкарыстання грашовых сродкаў пазабюджэтнага фонду належыць Цэнтральнай камісіі. Яна пры неабходнасці мае права прыняць рашэнне аб размеркаванні грашовых сродкаў пазабюджэтнага фонду паміж тэрытарыяльнымі і ўчастковымі камісіямі па выбарах Прэзідэнта Беларусі для іх дадатковага матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, а таксама аплаты іншых расходаў, непасрэдна звязаных з правядзеннем выбарчай кампаніі.

Нявыкарыстаныя рэшткі грашовых сродкаў пазабюджэтнага фонду ў пяцідзённы тэрмін пасля складання зводнай справаздачы пералічваюцца фінансавым органам адпаведнага выканаўчага камітэта, адміністрацыі.

Такія грашовыя сродкі могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы і правядзенні наступных выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў у парадку, устаноўленым Цэнтральнай камісіяй.

Варвара Марозава

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».