Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Катлеты з яек

Яечныя катлеты, як і мясныя, добра падыдуць да рознага кшталту гарніраў і салатаў. На смак яны нагадваюць курыныя.

Амлетныя

Спатрэбіцца: яйкі — 6 шт., соль і спецыі — на смак, бульба — 1 шт., рэпчатая цыбуля — 3 шт., батон — 100 г, алей.

Кавалачкі батона замачыць у малацэ або вадзе. Убіць у міску 5 яек. Адно яйка пакінуць для фаршу. Узбіць іх венцам. Дадаць соль і спецыі. Дзве цыбуліны дробна нарэзаць на кубікі і дадаць ва ўзбітыя яйкі. Змяшаць. З яечнай масы спячы амлет і даць яму злёгку астыць. Прапусціць праз мясарубку амлет, намочаны батон, цыбуліну і сырую ачышчаную бульбу. Усе складнікі яечных катлет злучыць, убіць яйка, старанна змяшаць фарш, дасаліць пры неабходнасці. Пасля гэтага можна прыступіць да смажання катлет: нагрэць патэльню з алеем, рукамі, змочанымі вадой, сфарміраваць катлеты і выкласці іх на добра разагрэтую патэльню з алеем. Смажыць да залацістага колеру.

З зяленівам

Спатрэбіцца: яйка — 7 шт., зялёная цыбуля — 20-30 г, манныя крупы — 2 ч. лыжкі, цвёрды сыр — 100 г, кроп — 10 г, пятрушка — 10 г, соль — на смак, чорны молаты перац — на смак, алей.

Адварыць укрутую 6 яек. Пасля астывання ачысціць іх і надзерці на дробнай тарцы. Кроп, пятрушку ды цыбулю дробна нарэзаць нажом. Дадаць зяленіва ў міску з яйкамі. Сыр таксама — на дробнай тарцы, дадаць да астатніх інгрэдыентаў.

Усыпаць манныя крупы. Убіць яйка. Усе інгрэдыенты пасаліць і паперчыць, пасля гэтага змяшаць іх. Яечная катлетная маса павінна атрымацца густая, злёгку ліпкая, але пры гэтым досыць пластычная. З гатовага катлетнага фаршу засталося зляпіць яечныя катлеты і абсмажыць іх у алеі з абодвух бакоў да залацістага колеру.


Кулінарныя хіт­ры­кі

Каб галубцы ў каструлі пры тушэнні не прыгаралі, на дно яе пакладзіце накрыўку меншага, чым у каструлі, дыяметра ручкай уверх. На накрыўку насцяліце капусныя лісты, а на іх — галубцы.

Каб зварыць смачную малочную кашу, трэба памятаць, што крупы з цэлых зярнят (рыс, проса, панцак) у малацэ і разварваюцца павольней, чым у вадзе. Таму іх лепш адварыць у вадзе, а затым, дадаўшы гарачае малако, давесці да гатоўнасці.

Каб атрымаць з лімона больш соку, перад тым як выціснуць, пакладзіце яго ў гарачую ваду на пяць хвілін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».