Вы тут

Бессімптомна і ў лёгкай форме. Большасць беларусаў перахварэюць на COVІD-19


Каля 80 % беларусаў перанясуць каранавірусную інфекцыю або бессімптомна, або ў лёгкай форме ў выглядзе вострага рэспіраторнага захворвання. Пра гэта расказаў падчас анлайн-стрыму галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Мікіта Салавей.


Ён расказаў, што большасць людзей у свеце перахварэе на COVІD-19. І насельніцтва Беларусі таксама. Пры гэтым пацыенты, якія хварэюць лёгка ці бессімптомна, не трапляюць у поле зроку медыкаў: яны не звяртаюцца па медыцынскую дапамогу і не абследуюцца лабараторна. Таму колькі беларусаў рэальна перахварэе на гэту інфекцыю, будзе ўдакладнена, калі пройдзе эпідэмія і пратэсціруюць вялікую колькасць людзей.

Як адзначыў спецыяліст, нельга сказаць, што цяпер у папуляцыі цыркулюе нейкі моцна зменены штам COVІD-19.

— Цыркулюе адзін і той жа вірус — ён крыху змяняецца, і гэта характэрна для любых рэспіраторных вірусаў, уключаючы грып. Як паказвае вопыт папярэдніх успышак рэспіраторных інфекцый, другая і трэцяя хвалі захворвання заўсёды працякалі лягчэй, чым першая. Тое самае мы бачылі ў 2010 і 2011 гадах у сітуацыі з пандэмічным грыпам. Спачатку гэты вірус выклікаў пандэмію, а пасля стаў звычайным сезонным грыпам і працягвае цыркуляваць цяпер, перыядычна выклікаючы павышэнне захваральнасці без цяжкіх формаў. Спадзяёмся, што тая ж сітуацыя будзе і з COVІD-19, — адзначыў Мікіта Салавей.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: allkharkov.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?