Вы тут

Прагноз надвор’я на тыдзень


У сярэдзіне месяца істотна пахаладае.

На гэтым тыдні нашу краіну чакае няўстойлівае надвор’е з начнымі замаразкамі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Ужо сёння будзе назірацца распаўсюджванне няўстойлівых і халаднаватых паветраных мас паўночнага паходжання, рэзкая змена надвор’я. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах — моцныя ападкі. Удзень па паўднёвым усходзе магчымыя навальніцы. Істотны дыскамфорт будзе прыносіць моцны парывісты вецер.

У сераду надвор’е наогул сапсуецца — працягнецца паступленне халоднага паветра з паўночнага захаду Еўропы і захаваецца ўплыў атмасферных франтоў. Увага! Значна пахаладае. Уначы па паўночным усходзе, а ўдзень пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у начныя гадзіны — з мокрым снегам. Уначы ў паўночна-ўсходніх раёнах захаваецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да плюс 5 градусаў, але месцамі магчымыя замаразкі да 3 марозу. Удзень тэмпература паветра падымецца ўсяго да 9–16 цяпла.

Сіноптыкі папярэджваюць, што да канца рабочага тыдня ў нашай краіне захаваецца няўстойлівае надвор’е амаль з сакавіцкім тэмпературным рэжымам (ён будзе на 4–6 градусаў ніжэйшы за майскую норму) і высокай імавернасцю начных замаразкаў. У чацвер месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, па поўначы магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–7 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах магчымыя замаразкі да мінус 2 градусаў. Удзень будзе ад плюс 8 да плюс 15 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 градуса да 5 цяпла, месцамі магчымыя замаразкі да мінус 4 градусаў. Удзень будзе таксама няцёпла — да плюс 8–15 градусаў.

Вось такі ён загадкавы, нават халодны, доўгачаканы май...

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: natworld.info

Загаловак у газеце: Дождж, а ўначы нават з мокрым снегам

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.