Залічэнне ў 10 класы будзе весціся па выніках двух пісьмовых уступных іспытаў, якія пройдуць 24 і 31 мая, а таксама 7 чэрвеня. Рэзервовы дзень — 13 чэрвеня.
Дакументы прымаюцца да 18 мая ўключна. Прыём дакументаў ажыццяўляецца ў анлайн-рэжыме з дапамогай «Асабістага кабінета абітурыента». Для выканання санітарна-эпідэміялагічных рэкамендацый па сацыяльным дыстанцыраванні экзамены будуць арганізаваныя ў дзве змены на пляцоўках навучальных карпусоў дзесяці факультэтаў БДУ. Вынікі экзамену можна будзе даведацца ў Ліцэі, а таксама праз «Асабісты кабінет абітурыента».
Як падкрэсліваюць у ліцэі, сёлетняя прыёмная кампанія мае шэраг адметнасцяў. Усе абітурыенты будуць паступаць на агульных падставах, таму што Міністэрствам адукацыі было прынята рашэнне аб удзеле ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды толькі адзінаццацікласнікаў. Значыць, дыпламантаў рэспубліканскай алімпіяды з кола дзевяцікласнікаў, якія раней залічваліся у Ліцэй без іспытаў, не будзе. Пры паўпрахадным бале ў прыярытэце будуць лаўрэаты абласнога або мінскага гарадскога этапу алімпіяд.
Таксама ў Ліцэі з новага навучальнага года адкрываюцца новыя напрамкі: эканамічны і інфарматыка-фізічны. Эканамічны прадугледжвае вывучэнне дысцыплін па эканоміцы, менеджменце і бізнесу з паглыбленым вывучэннем матэматыкі і англійскай мовы. Для навучэнцаў інфарматыка-фізічнага профілю абсталявана лабараторыя з 3D-прынтарамі, паяльнай станцыяй, слясарным інструментам, інтэрактыўнай дошкай, закуплены наборы Arduino і іншыя.
Таксама абноўлены лінгвістычны профіль. Навучэнцам прапануюць акрамя вывучэння на паглыбленым узроўні асноўнай англійскай мовы вывучаць другую замежную мову па выбары (гэта можа быць французская, нямецкая, іспанская, кітайская).
Усяго навучанне ў Ліцэі БДУ вядзецца па адзінаццаці профілях: біялагічным, гуманітарным, інфарматыка-матэматычным, інфарматыка-фізічным, гісторыка-грамадазнаўчым, лінгвістычным, матэматычным, фізічным, філалагічным, хімічным і эканамічным.
План прыёму ў дзясятыя класы складае 264 чалавекі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: tam.by
Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.