Вы тут

Школьнікаў запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе да 85-годдзя Рыгора Барадуліна


Нацыянальная бібліятэка абвясціла конкурс для школьнікаў, які прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Яго ўдзельнікамі могуць стаць вучні 4-11 класаў. Для гэтага ім трэба зрабіць плакаты з цытатамі паэта і напісаць эсэ.


Умовы конкурсу:

1. Удзельнік чытае творы Рыгора Барадуліна і выбірае любую цытату з творчай спадчыны пісьменніка, якая спадабалася.

2. Афармляе плакат у адпаведнасці з варыянтамі на выбар:

  • Спампоўвае файл з прапанаваным дызайнерскім рашэннем плаката на партале nlb.by, раздрукоўвае і каліграфічна афармляе цытату;
  • або стварае сваё мастацкае рашэнне плаката і каліграфічна афармляе цытату.

3. Удзельнік піша невялікае эсэ (да 1000 знакаў без прабелаў) з тлумачэннем свайго выбару цытаты паэта.

4. Скануе творчую работу і дасылае разам з эсэ на электронную пошту konkurs.baradulin85@gmail.com і (альбо) выкладвае ў сацыяльнай сетцы Facebook з хэштэгамі #konkurs_baradulin85 #cytata_baradulin

У электронным лісце трэба паведаміць імя, прозвішча, узрост, горад пражывання, школу і клас, кантактны нумар тэлефона.

Удзельнік дае дазвол на выкарыстанне сваёй конкурснай работы на партале бібліятэкі, у сацыяльных сетках і для публікацыі ў часопісе “Выхаванне і дадатковая адукацыя” з абавязковым пазначэннем аўтара работы.

Конкурсныя работы прымаюцца да 31 ліпеня.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны да 28 жніўня на партале nlb.by, а таксама ў жнівеньскім нумары часопіса “Выхаванне і дадатковая адукацыя”. У гэтым жа нумары на каляровай укладцы будуць размешчаны найлепшыя конкурсныя работы.

Тры пераможцы, якія зоймуць І–ІІІ месцы, будуць адзначаны памятнымі дыпломамі, бясплатнай экскурсіяй па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку) для ўсяго класа альбо сяброў удзельніка конкурсу, фотасесіяй падчас экскурсіі, кнігамі, падарункавымі пакетамі з прадукцыяй выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”

Акрамя галоўных пераможцаў будуць адзначаны таксама яшчэ дзесяць найлепшых работ.

Мэта конкурсу — зацікавіць школьнікаў беларускай мовай і літаратурай і  выхоўваць падрастаючае пакаленне на найлепшых яе ўзорах.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».