Вы тут

Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 9 жніўня


Рашэнне пра дату выбараў — 9 жніўня — прынялі сёння дэпутаты на пазачарговым пасяджэнні другой сесіі Палаты Прадстаўнікоў.


Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына прапанавала дэпутатам разгледзець магчымасць правядзення выбараў 9 жніўня, аргументуючы, што такім чынам другі тур можна будзе правесці ў тэрміны, абазначаныя Канстытуцыяй, і мець магчымасць падрыхтаваць школы да новага навучальнага года. Такім чынам, перадвыбарная кампанія стартуе заўтра - 9 мая.

Згодна з артыкулам 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, выбары Прэзідэнта прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміна паўнамоцтваў папярэдняга Прэзідэнта. 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.