Вы тут

Наша Вялікая Перамога — бясцэнная спадчына


Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з 75-годдзем Вялікай Перамогі.

Беларусь адзначае гэтую знамянальную дату ў няпросты час. Аднак нашы сённяшнія складанасці цьмянеюць перад нягодамі, цяжкасцямі і стратамі, што выпалі на долю гераічнага пакалення, якое выратавала свет ад карычневай чумы.

Мы бясконца ўдзячныя ветэранам, якія ў гэты святы для ўсяго народа дзень разам з намі. Аддаём даніну павагі патрыятызму, стойкасці і працавітасці працаўнікоў тылу.

Схіляем галовы ў памяць аб тых, хто не ўбачыў пераможныя майскія салюты 1945 года, перад горам маці, якія не дачакаліся сваіх сыноў і дачок. Смуткуем і памятаем аб усіх ахвярах той страшнай вайны.

Аднак жыццё заўсёды перамагае смерць. Таму беларусы павінны захаваць назаўсёды гэтую бясцэнную спадчыну — нашу Вялікую Перамогу. Свята шанаваць і абараняць яе ад паклёпу і фальсіфікацый.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагія суайчыннікі, мірнага неба, здароўя, шчасця, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Прэв'ю: rusankara.wordpress.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.