Вы тут

Юбілейны май кулямётчыка Ляхоцкага


Напярэдадні юбілею Перамогі, 7 мая, ён адзначыў свой юбілей. Ды яшчэ які! 100 гадоў споўнілася ветэрану з Пружан Мікалаю Іванавічу Ляхоцкаму. З гэтай датай яго павіншавала нямала людзей. Самыя цёплыя словы падзякі ад усіх жыхароў раёна адрасаваў франтавіку старшыня райвыканкама Юрый Бісун.


Фота БЕЛТА.

Былі кветкі, падарункі, успаміны. Мікалая Ляхоцкага прызвалі адразу пасля вызвалення Пружан. Пасля кароткай вучобы на фронт накіраваўся кулямётчыкам, у баі за вызваленне Польшчы атрымаў цяжкае раненне. Перамогу сустрэў у шпіталі. Пасля вайны вярнуўся ў родны горад, дзе і пражыў усё жыццё. Шмат гадоў працаваў кіроўцам на машыне хуткай дапамогі. Для журналістаў і краязнаўцаў Мікалай Іванавіч заўсёды быў знаходкай. Бо добра ведае і даваенны, і пасляваенны горад, шмат можа расказаць пра яго жыхароў і гістарычныя падзеі. А вось сам аднойчы трапіў у гісторыю не зусім звычайным чынам. У 1980-я, калі рыхтаваліся кнігі «Памяць», у раёнцы змясцілі спіс землякоў, якія загінулі пры вызваленні Польшчы. Там Мікалай Ляхоцкі сустрэў... і сваё прозвішча. Потым памылку выправілі, папрасілі прабачэння, сказалі, што ветэран пражыве доўга. Так і сталася.

Са сваёй другой палавінкай Лідзіяй Паўлаўнай яны пражылі ў згодзе 70 гадоў. І цяпер Мікалай Іванавіч вельмі сумуе без яе. Але адзінокім у гэтыя святочныя вясновыя дні ён сябе не адчувае — радуюць увагай многія людзі, блізкія і далёкія.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».