Вы тут

На Дзень Перамогі будзе сонечна


У канцы працоўнага тыдня надвор'е ў краіне палепшыцца. З ростам атмасфернага ціску ападкі спыняцца, але чакаецца паступленне паветраных мас з паўночнага захаду Еўропы, таму ў начныя гадзіны высокая верагоднасць замаразкаў.

А ў выхадныя нас чакае досыць камфортнае надвор'е — аж да 24  градусаў цяпла і без істотных ападкаў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


На любімае свята 9 Мая захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, без ападкаў. Уначы чакаецца даволі істотнае пахаладанне ад плюс 1 градуса да плюс 7 градусаў, а па ўсходзе краіны ў асобных раёнах магчымы замаразкі да мінус 2 градусаў. Тэмпература ўдзень павысіцца да 15—21 цяпла, у Мінску ў разгар дня чакаецца ад плюс 16 градусаў да плюс 18 градусаў.

У нядзелю цёплы май возьме ўладу над надвор'ем. У гэты дзень адаб'ецца ўплыў цёплай паветранай масы, якая рухаецца да нас з тэрыторыі Заходняй Еўропы. Будзе без істотных ападкаў. Тэмпература паветра яшчэ крыху павялічыцца: уначы будзе 2—8 цяпла, а ўдзень — ад плюс 17 градусаў да плюс 24 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня чакаецца змяненне надвор'я. Актыўная сістэма франтальных падзелаў перамесціцца з Балтыйскага мора, і ўслед за ёй да нас прыйдуць больш халодныя паветраныя масы. Ужо ў гэты панядзелак уначы пераважна па паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны месцамі магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 градусаў да плюс 13 градусаў. Удзень будзе 10—17 цяпла, аднак па паўднёвым усходзе краіны значна цяплей — да плюс 18—25 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Галаву можна вешаць, ламаць, сушыць, намыльваць... Але не губляць!

Грамадства

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь.