Вы тут

Пантэон памяці


Сёння ў Мінскім храме Усіх Святых пройдзе ўрачыстасць закладвання капсул з зямлёю з брацкіх магіл воінаў-вызваліцеляў, пахаванняў мірных жыхароў забітых, спаленых і закатаваных у часы войнаў, якія пракаціліся па нашай тэрыторыі.


Зямлю з прахам — як вынік акцыі «У гонар агульнай Перамогі» даставілі з усіх раёнаў краіны, а таксама з блізкага і далёкага замежжа, з гарадоў-герояў. Асноўныя дзеянні ўрачыста-жалобнай працэсіі пройдуць у крыпце-усыпальніцы, у якую тры дні таму і былі дастаўлены ўсе урны ў выглядзе невялікіх шкляных сасудаў. Напярэдадні падзеі мне выдалася магчымасць пабываць у гэтым асаблівым месцы смутку, спачыну і памяці, паглядзець, як ідзе падрыхтоўка да ўрачыстасці, зрабіць некалькі здымкаў. А таксама ўбачыць унікальную тэматычную экспазіцыю «Музея Памяці». Невялікае па памеры музейнае памяшканне, адмыслова спраектаванае падчас будоўлі храма, знаходзіцца побач з крыптай. Аснову матэрыялаў экспазіцыі чатырох залаў складаюць аўтэнтычныя прадметы і асабістыя рэчы, знойдзеныя з астанкамі невядомых салдат трох войнаў, якія спачываюць у храмавым пантэоне памяці.

Мяне ўразілі літаральна ўсе артэфакты, кранула арыгінальнае рашэнне тэмы спадчыны войнаў, дыярамы-мініяцюры «Яны змагаліся за Беларусь», якія створаны па гістарычных батальных сюжэтах. Не пакідае абыякавым памяць пра воінаў-інтэрнацыяналістаў, ліквідатараў аварыі на ЧАЭС, пра святароў, якія ўдзельнічалі ў народным супраціўленні, ваявалі на франтах. Уражвае фатаграфічная галерея ў выглядзе крыжа пра святароў Мінскай епархіі, якіх рэпрэсіравалі ў 1930-х. Да болю кранула тэма, якая доўгі час была як быццам пад забаронай: «Загінулыя ў лагеры смерці ў вёсцы Малы Трасцянец». На музейным стэндзе прадстаўлены ўнікальныя прадметы вязняў лагера з урочышча Благаўшчына пад Мінскам, знойдзеныя падчас правядзення сельгасработ у 2000-я гады, і мініяцюрны макет адной з фабрык смерці...

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.

Грамадства

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

З сапраўднымі легендамі мінулай вайны Паўлам Рубісам і Віктарам Вятошкіным мне пашчасціла сустрэцца ў майскія дні восемдзесят дзявятага года.