Вы тут

Як парламентарыі, ветэраны і вядомыя артысты з краін СНД разам чытаюць вершы пра вайну


Да 75-годдзя Перамогі Міжпарламенцкая Асамблея СНД запусціла спецыяльны праект «Радкі памяці» — серыю ролікаў з паэтычнымі відэапасланнямі ад краін Садружнасці. У кожным з ролікаў вершы нацыянальных паэтаў, якія прысвечаны вайне, разам з парламентарыямі чытаюць ветэраны, вядомыя пісьменнікі, музыканты, спартсмены, журналісты і студэнты дзевяці краін Садружнасці. Далучыцца да гэтага праекта можа кожны.


Ініцыявала яго Маладзёжная парламенцкая асамблея краін СНД, а падтрымала старшыня Савета Міжпарламенцкай асамблеі краін — удзельніц СНД, Старшыня Савета Федерацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, паведамляе прэс-служба МПА. Да ініцыятывы далучыліся парламентарыі, прадстаўнікі старэйшага пакалення, вядомыя навукоўцы і зоркі шоу-бізнесу Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.

Ад нашай краіны ў праекце паўдзельнічалі старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатоль Адоньеў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марына Васько, алімпійскі чэмпіён, член Маладзёжнай міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД у 2018—2019 гадах Аляксандр Багдановіч і студэнтка БДПУ імя Максіма Танка Кацярына Дзябёлая. Разам яны прачыталі ўрывак з верша Аркадзя Куляшова «На Мінскай шашы», які быў напісаны ў 1941 годзе.

Дарэчы, паглядзець усе ролікі можна на сайце МПА СНД і на старонках Міжпарламенцкай асамблеі ў сацыяльных сетках.

— Праект Маладзёжнай асамблеі невыпадкова атрымаў жывы водгук у краінах Садружнасці. У ім закладзены важныя для нашых дзяржаў каштоўнасці. Вялікі подзвіг савецкага народа, які ў найцяжэйшай барацьбе ў адзіным шэрагу атрымаў Перамогу над фашызмам, — гэта наш агульны здабытак і гонар, агульная памяць і боль, наша галоўная спадчына. Важна і тое, што «Радкі памяці» таксама дазволяць самай шырокай аўдыторыі пазнаёміцца з творчасцю нацыянальных паэтаў і даведацца аб славутых сучасніках з краін Садружнасці, — адзначыў генеральны сакратар МПА СНД Дзмітрый Кабіцкі.

Ён выказаў надзею на тое, што да праекта далучацца жыхары розных краін, у першую чаргу моладзь, і распачатая парламентарыямі СНД паэтычная эстафета памяці будзе працягвацца.

Прэв'ю: sinosfera.ru

Загаловак у газеце: Радкі памяці

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.