Вы тут

Прэзідэнт падпісаў указ аб арганізацыі ўступнай кампаніі ў 2020 годзе


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 155 «Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2020 годзе», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота Сяргея Нікановіча.

Згодна з дакументам, створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзеннем уступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2020 годзе, вызначаны яе паўнамоцтвы.

У склад камісіі ўключаны члены ўрада і Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў. Старшынёй камісіі прызначаны намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Камісія прызначана забяспечваць кантроль за падрыхтоўкай i правядзеннем цэнтралiзаванага тэсцiравання, іншых форм уступных іспытаў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць меры па ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў, а таксама забяспечваць асвятленне работы камісіі ў сродках масавай інфармацыі.

БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».