Вы тут

Яноты Лімон, Ківі і Ажына ратуюць свет ад смецця ў новым мультсерыяле


Прэм'ера першага айчыннага мульціка «Каманда 99» адбылася на канале Youtube: target99 Belarus. Гэта сапраўдны экалагічны дэтэктыў, у васьмі серыях якога адважныя супергероі-яноты будуць змагацца з монстрамі, што ўтвараюцца праз няправільную сарціроўку і ўтылізацыю смецця.


Жоўты янот Лімон сімвалізуе сабой пластыкавыя адкіды, зялёны колер янота Ківі акцэнтуе ўвагу на папяровым смецці, а блакітная дзяўчынка-янот Ажына ўвасабляе сабой адходы шкла. А разам яны — «Каманда 99», якая штодня ратуе нашу планету ад смецця.

Мульцік створаны гомельскай анімацыйнай студыяй па заказе дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» у рамках праекта «Рух «Мэта 99», мэта якога — давесці збор другасных матэрыяльных рэсурсаў да 99 працэнтаў.

Назіраць за прыгодамі маленькіх герояў дзецям лепш разам з бацькамі. Вясёлыя яноты-сарціроўшчыкі абсалютна ўсіх навучаць, што рабіць з рэчамі, якія многія дагэтуль лічаць смеццем.

— Мы верым, што калі навучым дзяцей правілам сарціроўкі смецця і беражліваму стаўленню да прыродных рэсурсаў, то зможам палепшыць экалагічную сітуацыю ў Беларусі, — упэўнена Ніна КУЛЬБЕДА-КАМШЫЛАВА, галоўны спецыяліст па інфармацыйнай рабоце дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў». — Бацькі з маленства вучаць дзяцей мыцца, чысціць зубы, мыць рукі перад ядой і пасля наведвання вуліцы. А задача мультфільма — дапамагчы бацькам выхаваць у малых яшчэ некалькі карысных звычак, неабходных для будучыні.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Галаву можна вешаць, ламаць, сушыць, намыльваць... Але не губляць!

Грамадства

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь.