Вы тут

Чэмпіянаты па футболе еўрапейскіх краін адновяцца ў маі і чэрвені


Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) падчас відэаканферэнцыі з прадстаўнікамі 55 нацыянальных ліг настойліва рэкамендаваў дайграць чэмпіянаты і кубкі краін. Пры гэтым Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендавала УЕФА адмовіцца ад правядзення міжнародных турніраў да канца года.


У Германіі маюць намер аднавіць бундэслігу ўжо з 15 мая, а ў Нідэрландах, нягледзячы на рэкамендацыі УЕФА, адмовяцца ад аднаўлення чэмпіянату, бо ўрад краіны вырашыў падоўжыць забарону ўсіх масавых мерапрыемстваў да 1 верасня. Афіцыйны сайт вышэйшай шведскай футбольнай лігі паведаміў пра тое, што пачатак чэмпіянату краіны прызначаны на 14 чэрвеня. У Іспаніі цяпер разглядаюцца розныя даты, самы аптымістычны варыянт — правесці першыя матчы 26 мая, самы песімістычны — 27 чэрвеня. Польскі футбольны саюз прыняў рашэнне аднавіць чэмпіянат краіны 30 мая і завяршыць яго пасля 30 чэрвеня. За гэты час каманды правядуць астатнія матчы другой часткі сезону і плэй-оф турніру. У Вялікабрытаніі пік заражэнняў дасягнуты, але пакуль не пройдзены, таму самым імаверным варыянтам пачатку чэмпіянату з'яўляецца 13-14 чэрвеня. Італія, адна з самых пацярпелых ад каранавіруса краін, паступова здымае абмежавальныя меры. Паводле інфармацыі La Gazzetta dello Sport, рабочым варыянтам даты аднаўлення чэмпіянату там з'яўляецца канец мая.

У сваіх чэмпіянатах, хутчэй за ўсё, камандам давядзецца гуляць па некалькі матчаў за тыдзень, таму Лізе Еўропы і Лізе чэмпіёнаў трэба будзе пачакаць. Больш за тое, неабходна ўлічваць, што да моманту аднаўлення розыгрышу каранцін павінен быць зняты ва ўсіх краінах-удзельніцах. Днямі Sky Sport паведаміў, што гэта наўрад ці адбудзецца раней за жнівень, таму арыенціровачныя даты для Лігі Еўропы — 2-3 жніўня, Лігі чэмпіёнаў — 7-8 жніўня.

Тым часам УЕФА выдзеліў 236,5 мільёна еўра 55 нацыянальным асацыяцыям на барацьбу з наступствамі COVІD-19. Такім чынам, кожная з краін, якія ўваходзяць ва УЕФА, атрымае па праграме HatTrіck па 4,3 мільёна еўра. Пры гэтым кожная нацыянальная футбольная федэрацыя зможа самастойна размяркоўваць гэтыя сродкі.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Прэв'ю: kubnews.ru

Загаловак у газеце: Футбол плануе выхад з каранціну

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.