Вы тут

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі адкрыецца ўлетку


На сайце ўстановы пазначана, што па 31 мая музей зачынены ў сувязі з правядзеннем работ па бягучым рамонце.


Праводзіць іх, дарэчы, актыўна дапамагаюць і самі супрацоўнікі. Напрыклад, падчас рэспубліканскага суботніку на чале з кіраўніцтвам і прафсаюзнымі лідарамі тут не толькі правялі неабходныя тэхнічныя работы на пастаяннай экспазіцыі, але і добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю і расчышчалі пляцоўкі, дзе ўзводзяцца рэстаўрацыйныя і выставачныя залы будучага "музейнага кварталу", які злучыць у адзіны комплекс усе будынкі музея.

Нагадаем, музей закрыўся для наведвальнікаў з 19 красавіка, але працягвае працаваць у фармаце віртуальных экскурсій.

"На жаль, дзверы Мастацкага адкрыюцца для сустрэчы з вамі, нашы дарагія сябры, толькі летам, – гаворыцца ў фэйсбук-акаўнце ўстановы. – Мы сумуем і працягваем прызначаць вам віртуальныя спатканні".

Так, 30 красавіка генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладізмір Пракапцоў расказаў пра жыццё, творчасць, сучаснікаў і паслядоўнікаў выдатнага мастака Фердынанда Рушчыца, юбілей якога сёлета ўнесены ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА. Акрамя таго супрацоўнікі музея правялі анлайн-лекцыю пра Мая Данцыга, экскурсію па выставе "Чырвоны – код нацыі", расказалі пра "сармацкія партрэты" эпохі барока, пра традыцыі беларускага іканапісу і пра тое, чаму Мастацкі – "радзіма сланоў". Пасля прамых эфіраў усе відэазапісы дасяжныя на старонках установы УКантакце, IGTV і YouTube-канале музея.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота: artmuseum.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».