Вы тут

Прагноз надвор'я на тыдзень


У пачатку гэтага тыдня захаваецца ўплыў франтальных падзелаў, таму чакаецца няўстойлівае з дажджамі надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У ноч на сераду чарговая сістэма атмасферных франтоў выкліча на большай частцы тэрыторыі Беларусі дажджы рознай інтэнсіўнасці. У дзённыя гадзіны яны чакаюцца месцамі з навальніцамі, на захадзе краіны прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 метраў у секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 4 да плюс 11 градусаў. Удзень будзе 10—17 цяпла, месцамі — да плюс 19 градусаў.

Але камфортнае цёплае надвор'е працягнецца не доўга. Ужо ў чацвер франтальныя падзелы будуць павольна перамяшчацца на ўсход, а следам за імі чакаецца прыход больш халодных паветраных мас. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя гадзіны захаваецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра панізіцца і ўначы складзе ад плюс 2 да плюс 9 градусаў, удзень — 11—18 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у канцы тыдня з ростам атмасфернага ціску ападкаў прагназуецца няшмат, аднак працягнецца паступленне халодных паветраных мас. У пятніцу будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па паўднёвым усходзе магчымы кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў, пры праясненнях — да мінус 2 градусаў. Удзень будзе ўжо адносна цёпла: ад плюс 12 градусаў да 19 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: strana.ua

Загаловак у газеце: Цёпла і з дожджыкам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.