Вы тут

Аўтограф-віншаванне ад ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Андрэевіча Муравейкі


Ганаровы грамадзянін Любані пісьменнік Іван Андрэевіч Муравейка — ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Разам з намі ён сустракае 75-годдзе Перамогі. Такіх людзей, на жаль, сярод жывых засталося няшмат.


— Такі я быў у сорак пятым, — паказвае Іван Андрэевіч свой партрэт.

Семдзесят пяць гадоў таму чырвонаармеец беларус Іван Муравейка вывеў сваё імя на пасечанай кулямі сцяне пераможанага рэйхстага. Вызвалены Берлін заняў сваё ў вялікім шэрагу — пасля Дняпра, Днястра, Віслы, Буга, Одэра. Салдат верыў у канчатковую перамогу Міру.

Семдзесят пяты год над Беларуссю мірнае неба. Семдзесят пяты год Іван Андрэевіч прысвячае ўсяго сябе мірнай справе журналіста, пісьменніка. Яму дзевяноста восем. Самаадчуванне, як вызначае сам ветэран з уласцівым яму аптымізмам, годна адпавядае паважанаму ўзросту. Такой жа аптымістычнай энергіяй вызначаны і расклад яго дня. Іван Андрэевіч па-ранейшаму плённа працуе на літаратурнай ніве, з'яўляецца аўтарам больш чым дваццаці пяці кніг прозы і паэзіі (амаль усе яны напісаныя для малодшых чытачоў). У выдавецтвах рыхтуюцца да выхаду новыя творы.

Аўтограф-віншаванне ад Івана Андрэевіча Муравейкі.

Сёлета мне пашчасціла сустрэцца з паважаным ветэранам, пабываць у яго доме. Надзвычай цікава было паслухаць успаміны, пераглядзець разам архіўныя фотаздымкі. Для нас усіх ён пісаў на белым аркушы чырвоным фламастарам: «75. Мір! Віншую. І. Муравейка».

Той жа воін-пераможца, які пакінуў аўтограф у Берліне вясной 1945 года, сёння вывеў для нас дарагія кожнаму словы святочнага віншавання.

Яўген Пясецкі, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.