Вы тут

Эксперты дадуць парады па пошуку звестак пра родных


Нават праз 75 гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны людзі працягваюць шукаць сваіх блізкіх. Алічбоўваюцца архівы, у інтэрнэце выкладваюцца раней невядомыя дакументы, з’яўляюцца новыя пошукавыя суполкі і сайты. Сарыентавацца ў гэтым аб’ёме інфармацыі не заўсёды проста. Але на дапамогу пачаткоўцам  гатовы прыйсці спецыялісты. Напрацягу трох дзён (з 8 да 10 сакавіка) на Youtube ў прамым эфіры яны будуць дзяліцца ідэямі, уласнымі напрацоўкамі, даваць парады па пошуку звестак як пра вайскоўцаў, так і пра мірных ахвяр вайны.


Плануецца, што падчас фестывалю ХабСудТэх «Усе грані памяці» прагучыць 75 дакладаў ад спецыялістаў з розных краін свету , якія працуюць з архівамі і займаюцца пошукам інфармацыі пра тых, хто загінуў ці пацярпеў у гады Другой сусветнай. Агульны час трансляцыі зноў жа падводзіцца пад юбілейную лічбу – 75 гадзін!

Фестываль  праходзіць у межах буйнога міжнароднага адукацыйнага праекта «ГенЭкспа», арганізатарамі якога выступаюць грамадскае аб’яднанне «Архіўны дазор» (кіраўнік Віталь Сямёнаў), генеалагічная фірма «Дом сямейных традыцый» у партнёрстве з «Клубам генеаголікаў» і вытворцам генеалагічнага праграмнага забеспячэння «Дрэва жыцця». Напрацягу красавіка ўжо прайшлі дзве буйныя відэасустрэчы: спецыялісты ў галіне генеалогіі насычалі інфармацыйную прастору карыснымі ведамі па аднаўленні «сямейных ланцужкоў» і захаванні памяці па гісторыі роду. Правам свабоднага мікрафона скарысталіся дзясяткі спецыялістаў, якія вядуць пошукі і працуюць з архівамі на тэрыторыі постсавецкіх краін і Еўропы. Сярод іх былі як спецыялісты з вялікім «генеалагічным» стажам, так і аматары, якія самастойна спрабуюць разабрацца ў гісторыі сваёй сям’і. Яны дзяліліся спасылкамі на карысныя рэсурсы, інструментамі пошуку, правіламі работы з сямейнымі архівамі і парадамі, як аформіць і перадаць нашчадкам вынікі сваіх даследаванняў. Такая праца будзе працягвацца — на гэты год запланаваны шэраг новых анлайн-сустрэч.

Народжаны падчас каранавіруса, самаізаляцыі ды павальнага пераносу камунікацый у Zоом, фестываль выклікаў асаблівую цікавасць у людзей, якія хочуць захаваць гісторыю свайго роду, а гэта патрэба сёння абвастраецца як ніколі, прымушае задумацца, што трэба цаніць кожны дзень, які можна правесці з блізкімі людзьмі.

Алена Дзядзюля

Прэв'ю: vk.com

Загаловак у газеце: Калі вас разлучыла вайна…

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.

Эканоміка

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Пра што абавязкова трэба падумаць перад тым, як браць на сябе фінансавыя абавязацельствы перад банкам?