Вы тут

Перспектывы будаўнiцтва жылля i сацыяльных аб'ектаў у Ленiнскім раёне Мiнска


Пагаварылi журналiсты «Звязды» з кiраўнiкамi Ленiнскага раёна Мiнска i аб яго перспектывах. Звязаны яны перш за ўсё з шырокiм вядзеннем будаўнiцтва жылля i сацыяльных аб'ектаў. Тлумачэннi дае намеснiк кiраўнiка адмiнiстрацыi Вольга Русiновiч, якая адказвае за групу эканамiчных пытанняў.


— Асноўнай перспектыўнай пляцоўкай для будаўнiцтва аб'ектаў, у тым лiку жылля, на тэрыторыi нашага раёна з'яўляецца жылы раён Лошыца, якi будзе развiвацца з улiкам забудовы мiкрараёнаў Лошыца-5, 7, 8, 9, 10.

I вось прыемная ў гэтым сэнсе навiна. У 2020 годзе плануецца забяспечыць увод у эксплуатацыю адразу дзевяць жылых дамоў агульнай плошчай 80,6 тысячы квадратных метраў. З iх шэсць жылых дамоў — для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, у тым лiку тры жылыя дамы агульнай плошчай 23 тысячы квадратных метраў.

I сёлета КУП «УКС Мiнгарвыканкама» плануе пачаць будаўнiцтва 10 жылых дамоў у мiкрараёне «Лошыца-8» для шматдзетных сем'яў, а КУДП «УКС Ленiнскага раёна Мiнска» збiраецца прыступiць да будаўнiцтва двух жылых дамоў у мiкрараёне Лошыца-7.

Акрамя жылля вядзецца праектаванне i будаўнiцтва сацыяльных аб'ектаў. У студзенi 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю падстанцыя хуткай медыцынскай дапамогi ў раёне вулiцы Сыракомлi. Завершаны работы i чакаецца ўвод у эксплуатацыю пажарнага дэпо ў Лошыцы.

Хачу прывесцi яскравы прыклад комплекснага вырашэння сацыяльных задач. Цяпер вядзецца праектаванне дзiцячай палiклiнiкi на 480 наведванняў у змену ў мiкрараёне Лошыца-9. Прыступiць да ўзвядзення гэтага аб'екта плануецца ў трэцiм квартале. Там жа, у Лошыцы-9, ужо будуецца дзiцячы сад на 230 месцаў з уводам у эксплуатацыю ў жнiўнi. I побач узводзiцца сярэдняя агульнаадукацыйная школа на 1020 навучэнцаў з басейнам. Наваселле запланавана на пачатак 2021 года.

— А што акрамя мiкрараёна Лошыца, Вольга Уладзiмiраўна? Раён жа вялiкi.

— Праз непрацяглы час будаўнiкi змогуць парадаваць жыхароў вулiцы Янкi Лучыны. Камунальнае прадпрыемства «Аква-Мiнск» праектуе тут фiзкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнамi i трэнажорнымi заламi. Прыступiць да ўзвядзення збiраюцца ўжо ў трэцiм квартале.

Вядуцца работы па трансфармацыi забудовы раёна вулiц Стралковай — Рыбалкi — Станiслаўскага (гэта раён мотавелазавода) пад жылую i грамадскую забудову. Так, цяпер ААТ «БЕЛАТЭП» вядзе праектаванне квартала забудовы, а менавiта сямі жылых дамоў у канструкцыях. Плануецца, што да будаўнiцтва першага этапа — трох жылых дамоў — ААТ «МАПIД» прыступiць ужо ў другiм квартале гэтага года.

Уладзiмiр ХIЛЬКЕВIЧ

Загаловак у газеце: Горад расце ў горадзе

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.