Вы тут

Лукашэнка: у Беларусі занятыя ўсяго 10% апаратаў ШВЛ ад тых, што маюцца ў наяўнасці


У Беларусі занятыя ўсяго 10% апаратаў ШВЛ ад наяўных. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.


"Аналізуючы ўсю сітуацыю, нам асаблівую ўвагу, што мы сёння і робім, трэба звярнуць на пнеўманіі. У нас назіраецца (няхай на 40-50 чалавек за 4 месяцы) прырост пнеўманій да ўзроўню мінулага года. Так, гэта проста мізэр пры нашай сістэме аховы здароўя , але пнеўманіі крыху падраслі. Думаю, па годзе гэтая сітуацыя выраўнуецца і гэтак далей. і мы бачым, што галоўнае для нас сёння - гэта лячэнне людзей - пнеўманіі. Прашу гэта мець на ўвазе. для мяне гэта пытанне нумар адзін. і я вельмі сур'ёзна кантралюю гэтыя працэсы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, у гэтым плане галоўнае нават не колькасць выяўленых людзей, у якіх дыягнаставаны каранавірус, а менавіта сітуацыя па пнеўманіям.

"Я гляджу кожныя суткі інфармацыю. Сёння атрымаў. Таксама 9% у нас ад тэставаных (выяўлена выпадкаў захворвання COVID-19 ад колькасці зробленых тэстаў. - Заўвага. БелТА). Па пнеўманіі, што я вельмі кантралюю, занятыя ўсяго 10% ад наяўнасці апаратаў . У нас сёння на ШВЛ крыху больш за 200 чалавек. А апаратаў ШВЛ - 2,5 тыс. плюс паўтысячы наркозна-дыхальных, калі гэта трэба будзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама заявіў, што ад агульнай колькасці пнеўманій толькі ў 30% пацыентаў дыягнаставаны COVID-19. "Гэта таксама вельмі добры паказчык. Таму я сёння прэтэнзій ні да Міністэрства аховы здароўя, ні да галоўных урачоў бальніц не прад'яўляю. Мы дакладна выпрацавалі сістэмы лячэння інфіцыраваных людзей", - адзначыў беларускі лідар.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».