Вы тут

Качанава: жорсткія каранцінныя меры могуць выклікаць другую хвалю каранавіруса


Жорсткія каранцінныя меры могуць выклікаць другую хвалю каранавіруса. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава падчас ток-шоу на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе агенцтва Мінск-Навіны.


Вынік каранцінных мер добра відаць на прыкладзе іншых краін. Дарэчы, некаторыя з іх ужо выходзяць з каранціну з-за праблем з эканомікай.

Качанава таксама лічыць, што жорсткія надзвычайныя меры могуць выклікаць другую хвалю распаўсюджвання інфекцыі, і адзначае, што ў прыярытэце зараз якаснае медабслугоўванне.

- Тут галоўнае - наяўнасць медыцынскага абсталявання, лекавых прэпаратаў, урачоў і месцаў у бальніцах. А гэта ўсё ў нас ёсць і знаходзіцца на вельмі жорсткім кантролі Міністэрства аховы здароўя, - сказала на заканчэнне старшыня.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.