Вы тут

Што змянілася ў Беларусі 1 мая


Павялічыўся бюджэт пражытачнага мінімуму

Фота: pixabay.com

Паводле інфармацыі Міністэрства працы, цяпер паказчык на душу насельніцтва складае 246,78 руб., што азначае павелічэнне на 6,91 руб. БПМ таксама ўстанаўліваецца па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах і выглядае так:

  • для працаздольнага насельніцтва — 275,48 рублёў;
  • для пенсіянераў — 187,22 рублёў;
  • для студэнтаў — 237,30 рублёў;
  • для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 158,94 рублёў;
  • для дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 217,84 рублёў;
  • для дзяцей ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў — 265,20 рублёў.

Новыя памеры БПМ будуць актуальныя да 31 ліпеня 2020 года.

Павышаюцца працоўныя і сацыяльныя пенсіі і надбаўкі

Мінімальны памер пенсіі па ўзросце, што складае 25% БПМ, цяпер раўны 61,7 рубля (замест 59,97 рубля). Гэта без уліку даплаты ў 20% сярэдняй зарплаты.

Даплаты да пенсій непрацуючым пенсіянерам, якія дасягнулі 75 і 80 гадоў, цяпер складаюць 46,28 руб. і 61,7 адпаведна (75% і 100% ад БПМ).

Сацыяльная пенсія інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, паднялася да 271,78 рубля (110% БПМ); інвалідам з дзяцінства II групы — 234,45 (95% БПМ); інвалідам II групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля — 209,76 (85% БПМ), інвалідам III групы — 185,08 (75% БПМ), асобам старэйшым за агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост — 123,39 (50% БПМ).

Таксама павялічыліся дапамогі па доглядзе інваліда I групы або за асобай, якая дасягнула 80 гадоў.

Павялічыўся памер некаторых дапамог на дзяцей

Фота: pixabay.com

Рост памеру дапамог таксама звязаны с ростам БПМ.

З 1 мая аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складае 2467,8 рубля, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 3454,92 рубля.

Жанчыны, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, атрымаюць аднаразова 246,78 рубля.

Дапамога сем'ям з дзецьмі ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў штомесяц складае 123,39 рублі. На выхаванне дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем'яў, акрамя дзіцяці-інваліда, бацькам выдзяляць 172,75 рубля. На дзіцяці-інваліда І і ІІ групы — 246,78. Столькі ж будуць атрымліваць сем'і, якія выхоўваюць дзіцяці-інваліда III і IV групы да 3 гадоў, а пасля дасягнення 3 гадоў і да паўналецця — 296,14 рубля. Сем'і дзіцяці з ВІЧ ва ўзросце да 18 гадоў будуць штомесяц атрымліваць 172,75 рубля.

Выраслі мінімальныя спажывецкія бюджэты

Мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек у разліку на адзін месяц цяпер складзе 406,04 рублі, што на 31,15 руб. больш за стары нарматыў.

Таксама ўстаноўленыя:

  • сярэднедушавы МСБ маладой сям'і з трох чалавек — 437,84 рубля;
  • працаздольнага насельніцтва — 513,77 рубля;
  • пенсіянераў — 398,4 рубля;
  • студэнтаў — 355,65 рубля;
  • для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 340,01 рубля;
  • ад 3 да 6 гадоў — 434,64 рубля;
  • ад 6 да 18 гадоў — 441,79 рубля.

Цыгарэты традыцыйна падаражалі

Фота: pixabay.com

Цэны вырастуць на некаторыя вырабы Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». У прыватнасці, на 5 капеек падаражэюць цыгарэты Pall Mall (Red, Blue, Silver і Azure).

Падаражэюць і некаторыя цыгарэты ад імпарцёра «Тытунь-інвест». 

Знікнуць некаторыя ліміты на пасылкі і ўвоз тавараў з-за мяжы

З 1 мая ў Беларусі ўступаюць у сілу змены на атрыманне пасылак з-за мяжы.

У прыватнасці, будуць адмененыя месячныя ліміты бяспошліннага ўвозу тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях. Пры гэтым, разавыя нормы застануцца ранейшымі: кошт пасылкі не павінен перавышаць 22 еўра, а яе вага - 10 кілаграмаў.

Акрамя таго, з 1 мая адмяняецца норма бяспошліннага ўвозу тавараў у памеры 300 еўра і 20 кілаграм пры ўездзе фізасобы ў Беларусь наземным транспартам часцей за адзін раз у тры месяцы.

Крэдытаатрымальніку дадуць інфармацыю бясплатна

Нацбанк унёс змены ў інструкцыю аб парадку прадастаўлення грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання (пагашэння).

З 1 мая банк абавязаны выдаваць крэдытаатрымальніку па яго запыце як мінімум адзін раз на месяц без спагнання ўзнагароджання інфармацыю аб запазычанасці па крэдыце. Інфармацыя павінна ўключаць, у прыватнасці, звесткі аб запазычанасці па крэдыце (асноўны доўг), суме працэнтаў за карыстанне ім, а таксама аб іншых абавязацельствах (няўстойка, штраф, пеня).

Акрамя таго, крэдытаатрымальнік з 1 мая мае права патрабаваць ад банка пісьмовае пацверджанне поўнага выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

Праезд са зніжкай для пенсіянераў

Фота аўтара.

З 1 мая беларускія пенсіянеры змогуць перамяшчацца на некаторых відах грамадскага транспарту са зніжкай у 50%. Льгота будзе дзейнічаць на паездкі ў прыгарадных цягніках і аўтобусах. Каб набыць квіток за палову цаны, неабходна прад'явіць пенсійнае пасведчанне ў касе. Таксама трэба трымаць пасведчанне пры сабе падчас паездкі.

Устаноўленая льгота будзе дзейнічаць з мая па кастрычнік.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.