Вы тут

Як правільна даглядаць расаду пасля пікіроўкі


Пікіроўка — важны этап развіцця расады. Яе можна зрабіць няправільна, занадта рана, калі расліны яшчэ не адужэлі і не гатовыя да такой працэдуры. Гэта можа выклікаць гібель расады. Можна пры пікіроўцы занадта моцна траўміраваць корань. У такім выпадку расада спыняе сваё развіццё на тыдзень, а часам і больш.


Каб вылічыць аптымальны тэрмін для правядзення пікіроўкі, трэба адлічыць 10-14 дзён з моманту з'яўлення ўсходаў не менш чым 75 % раслін. Гэта будзе ідэальны варыянт для правядзення аперацыі — тады расада атрымаецца здаровая і моцная. Але не забывайце, што пасля пікіроўкі раслінам патрабуецца асаблівы догляд.

Адразу пасля працэдуры іх трэба багата паліць, а гаршкі паставіць у прахалоднае і вільготнае памяшканне, куды не трапляюць прамыя прамяні сонца. Праз два-тры дні расада ачуняе, і яе будзе можна перанесці на ранейшае месца (сонечны падаконнік). Паліваюць толькі цёплай, адстоенай не менш чым суткі вадой.

Пасля пікіроўкі расадзе трэба шмат святла. Калі яго будзе мала, то яна выцягнецца і стане ніткападобная.

Расаду можна падкормліваць праз два тыдні пасля пікіроўкі. Але калі спеху няма, вы можаце перанесці гэты тэрмін яшчэ на тыдзень. Для падкормкі лепш за ўсё выкарыстоўваць мачавіну або комплексныя ўгнаенні. Арганіка для расады ў кватэры супрацьпаказаная.

Ірына ТАМКОВІЧ

Прэв'ю: botanichka.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Яны пазнаёмiлiся ў 10-гадовым узросце ў харэаграфiчным вучылiшчы i з таго часу не расстаюцца.

Грамадства

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Колькасць людзей, якiя спрабуюць адшукаць свае каранi, з кожным годам павялiчваецца. 

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.