Вы тут

Краса і краскі красавіка


Нягледзячы на часта нелагоднае надвор’е, вясна ўсё яскравей праяўляе сябе. Разам з ажываннем прыроды і чалавек імкнецца больш рухацца, часцей бываць на прыродзе, а таксама заняцца нарэшце тымі справамі, якія цяжка было ажыццявіць у халады.

У красавіцкім нумары часопіса “Родная прырода” ёсць таксама некалькі прыкладаў, чым заняць сябе з карысцю для прыроды і асабістага здароўя. Так, напрыклад, можна далучыцца да прыродаахоўных ініцыятыў, ці пачаць змяншаць шкодныя фактары, якія пагаршаюць стан нашага здароўя…

Фота Валерыя Кавалёнка

Трэці год у краіне праводзіцца экалагічная кампанія “Добраўпарадкуем малую радзіму!”. Далучыцца да яе можна рознымі спосабамі: напрыклад, навесці парадак на сваім двары ці прыдамавой тэрыторыі, пасадзіць дрэвы ў горадзе разам з азеляніцелямі ці арганізаваць невялікую экалагічную акцыю, сабраўшы смецце ў мясцовым парку ці ля возера. Пры гэтым, час для добрых спраў не абмяжоўваецца вясной – на працягу ўсяго года можна займацца гэтай карыснай для прыроды работай (“Добрая справа з’ядноўвае”).

Вясной многія гаспадары сядзібаў і дачнікі задумваюцца пра тое, каб мець на ўласным участку ваду. Для гэтага неабходна прасвідраваць свідравіну. Як гэта правільна зрабіць не толькі звычайным грамадзянам, але і арганізацыям, чытайце ў матэрыяле “Бурэнне свідравін па правілах”.

Амаль у кожнага ў хатняй аптэчцы ёсць пратэрмінаваныя медыкаменты. Гэта могуць быць “лекі на ўсялякі выпадак”, пра якія мы паспяхова забываемся на некалькі гадоў, ці моцныя антыбіётыкі, што часта застаюцца недапітымі пры першых паляпшэннях стану. Такія прэпараты здольныя дапамагаць нам, калі мы хварэем, але як толькі яны трапляюць у навакольнае асяроддзе, то становяцца атрутай для ўсяго жывога. Каб пратэрмінаваныя лекі не забруджвалі ні вадаёмы, ні глебу, іх трэба правільна ўтылізаваць. З нядаўняга часу ў Баранавіцкім раёне гэтым важным пытаннем пачала займацца ініцыятыва пад назвай “Прырода без фармацэўтычных адходаў”. У матэрыяле “Шкодныя лекі” – інфармацыя пра ініцыятыву і гарады, якія яе падхапілі.

Пасля зімы, хоць і не вельмі халоднай, але даволі змрочнай і бяссонечнай, арганізм чалавека саслаблены, адчувае недахоп рэсурсаў, таму абвастраюцца хранічныя захворванні. Як можна яму дапамагчы, спажываючы прадукты пчалярства, – раскажа пчаляр-апікансультант Алена Станевіч-Корбут (“Павышаем імунітэт”).

 “Паберажыце вушы!” – заклікае чытачоў аўтар аднайменнага матэрыялу Кацярына Цітова. Справа ў тым, што з кожным годам гарадскія жыхары “спажываюць” усё больш і больш шуму. Гэта і гул аўтамабіляў, якія праязджаюць, гутаркі суседзяў, “гудзенне” халадзільніка і камп’ютара. Свядома ці несвядома ўспрымальныя шумы негатыўна ўздзейнічаюць на наш слых, настрой, актыўнасць і агульны стан. Як жа мінімізаваць шкоднае ўздзеянне?

«Мы бачым у жывёлах сяброў», – кажа добра знаёмы радыёслухачам як вядучы ранішняй праграмы на «Радыё Рокс»Аляксандр Крывашэеў, ён жа Аляксандр Памідораў – легенда беларускай рок-музыкі, удзельнік такіх культавых праектаў, як «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут». У яго не толькі два імені, але і дзве коткі – Булачка і Малюта, адну з якіх удалося выратаваць ад смерці яшчэ кацянём.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».