Вы тут

Інтэлектуальную анлайн-віктарыну “Дзень Перамогі!” правядуць для школьнікаў у БДУ


Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца старшакласнікі мінскіх школ, гімназій і ліцэяў. Ім трэба будзе з 1 па 3 мая (у любы з трох дзён) прайсці тры туры і адказаць на 30 пытанняў па гісторыі ваенных падзей 1941-1945 гадоў. Тэст уключае заданні, дзе з прапанаваных варыянтаў трэба будзе выбраць правільны, заданні, на якія вучань дае свой адказ, і пытанні, звязаныя з фотаздымкамі ваеннага перыяду.


Пераможцаў абвесцяць 7 мая. Усе навучэнцы атрымаюць электронныя сертыфікаты, а найлепшых знаўцаў гісторыі ўзнагародзяць памятнымі прызамі.

Пройдзе інтэлектуальнае спаборніцтва на платформе Google.

Арганізатарам віктарыны выступіў гістарычны факультэт БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.