Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра найбольш актуальныя падзеi выхадных.


1. Выканкам Беларускай федэрацыi гандбола вырашыў датэрмiнова завяршыць мужчынскi чэмпiянат краiны. Гэта звязана з пандэмiяй каранавiруса i рэкамендацыямi Еўрапейскай федэрацыi гандбола. Зыходзячы з бягучага становiшча камандаў у турнiрнай таблiцы, чэмпiёнам Беларусi стаў Брэсцкi гандбольны клуб iмя Мяшкова. «Серабро» ў мiнскага СКА, «бронза» дасталася магiлёўскаму клубу «Машэка».

Спiс найлепшых бамбардзiраў узначалiў Максiм Нясвадзьба («Кронан»), якi закiнуў 167 мячоў.

Што датычыцца жаночага чэмпiянату краiны, то вырашана правесцi два паядынкi памiж лiдарамi — гандбалiсткамi «Гомеля» i БНТУ-БелАЗ — 13 i 17 мая. Калi першую сустрэчу выйграюць гамяльчанкi, то яны стануць чэмпiёнкамi, i другая гульня праводзiцца не будзе.

Становiшча камандаў пасля першага этапу жаночага чэмпiянату: «Гомель» — 45 ачкоў, БНТУ-БелАЗ — 43, «Гараднiчанка» (Гродна) — 25.

Нагадаем, раней было прынята рашэнне перанесцi «Фiналы чатырох» розыгрышу Кубка Беларусi сярод мужчынскiх i жаночых камандаў на пачатак сезона–2020/2021.

2. Гандбалiсты мужчынскай зборнай Беларусi атрымалi права выступiць у фiнальнай стадыi чэмпiянату свету 2021 года. Такое рашэнне прыняў выканкам Еўрапейскай федэрацыi гандбола. У сувязi з пандэмiяй каранавiруса ЕГФ вырашыла адмянiць правядзенне матчаў плэй-оф да сусветнага першынства, якiя былi намечаны на лета бягучага года. Каманда Юрыя Шаўцова за выхад на ЧС-2021 павiнна была паспрачацца з пераможцам пары Польшча — Лiтва.

Акрамя беларусаў пуцёўкi ў фiнальную частку планетарнага форуму атрымалi каманды Германii, Венгрыi, Аўстрыi, Швецыi, Францыi, Чэхii, Славенii, Партугалii i Iсландыi. Раней права згуляць у фiнале ЧС ад Еўропы заваявалi гандбалiсты Данii, Нарвегii, Iспанii i Харватыi. 37-ы па лiку мужчынскi чэмпiянат свету па гандболе пройдзе на арэнах Егiпта ў студзенi 2021 года з удзелам 32 камандаў.

3. Завяршылiся матчы 6-га тура чэмпiянату Беларусi па футболе. У заключнай сустрэчы круга футбалiсты «Iслачы» выйгралi ў «Вiцебска» з лiкам 2:0. А раней вынiкi былi такiя: «Смалявiчы» — «Дынама» (Мiнск) — 1:3, «Дынама» (Брэст) — «Шахцёр» (Салiгорск) — 0:2, «Славiя» (Мазыр) — «Мiнск» — 1:3, «Нёман» (Гродна) — «Энергетык-БДУ» (Мiнск) — 3:0, «Гарадзея» — БАТЭ (Барысаў) — 0:2, «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзiна) — «Рух» (Брэст) — 0:0, «Слуцк» — «Белшына» (Бабруйск) — 3:2.

Турнiрнае становiшча пасля шасцi тураў: «Слуцк» — 13 ачкоў, «Iслач» — 12, «Тарпеда-БелАЗ» — 11, БАТЭ, «Вiцебск» — па 10, «Дынама» (Мiнск), «Мiнск», «Энергетык-БДУ», «Гарадзея», — па 9, «Нёман», «Шахцёр», «Рух» — па 8, «Дынама» (Брэст), «Славiя» — па 7, «Смалявiчы» — 3, «Белшына» — 2.

Бамбардзiрскую гонку ўзначальвае мiнскi дынамавец Яўген Шыкаўка, якi забiў чатыры галы.

Наступны тур пройдзе з 1 да 3 мая.

4. Спаборнiцтвы ў штурханнi ядра запланаваны ў Беларусi на 30 красавiка, iх анлайн-трансляцыя пачнецца ў 18.00. «Сённяшняя сiтуацыя, выклiканая пандэмiяй COVID-19, паўплывала не толькi на каляндар, але i на трэнiровачны працэс у многiх краiнах. У беларускiх лёгкаатлетаў ёсць магчымасць працягваць сваю падрыхтоўку, i, вядома, яны яе не ўпускаюць. 30 красавiка ў 18.00 адбудуцца першыя ў нашай краiне афiцыйныя спаборнiцтвы па штурханнi ядра ў рэжыме анлайн», — адзначылi ў прэс-службе Беларускай федэрацыi лёгкай атлетыкi.

Спаборнiцтвы будуць уяўляць сабой дзве дуэлi, у якiх возьмуць удзел вядучыя штурхальнiкi ядра Беларусi ў розных узроставых катэгорыях. У кожнага з удзельнiкаў ёсць права на выкананне шасцi спроб, па вынiках якiх будзе вызначаны пераможца ў кожнай з пар. Пройдуць спаборнiцтвы ў месцах трэнiровак лёгкаатлетаў — у Вiцебску i Брэсце. За выступленнямi спартсменаў можна будзе назiраць на YouTube-канале БФЛА AthleticsBY.

Дар'я Лабажэвiч

Загаловак у газеце: Беларусы без барацьбы трапiлi на чэмпiянат свету

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.